абструга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Стругаючы, зрабіць гладкім; абчысціць. Абстругаць вудзільна. □ Рыгор моўчкі здзеў гарнітур і далікатна павесіў яго на сцяне, на драўляным круку, які.. сам абстругаў з дубовага дручка. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бедачы́на, ‑ы, м. і ж.

Разм. Тое, што і бедалага. — Загінуў бедачына, — з ноткаю жалю сказаў [лейтэнант]. Колас. Толькі з яе мужа.. [паляўнічыя] часам падсмейваліся: вось бедачына, сам і дадому не ўмее даехаць. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бэ́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Тое, што і бляяць (пра авечак). // Чытаць па літарах, па складах, няўмела. Стары і сам трохі пісьменны: калі літары вялікія, дык ён, слібізуючы, бэкае трохі. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закла́сціся, ‑дуся, ‑дзешся, ‑дзецца; ‑дзёмся, ‑дзяцеся, ‑дуцца; зак.

Разм. Пайсці ў заклад, паспрачацца на што‑н. [Завішнюк] мог закласціся, што так зрабіла Жэнька ад злосці, і ён сам пачынаў злаваць на яе. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дрэвасто́й, ‑ю, м., зб.

Сукупнасць дрэў, якія ўтвараюць лес або ўчастак лесу. Цяпер дуб сустракаецца.. [у Падмаскоўі] уперамешку з елкай, бярозай, ліпай і сасной або сам удзельнічае ў дрэвастоі толькі як невялікі прымешак. Гавеман.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разві́слы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і развесісты. Раман Шулядзяк толькі што адпрог з плуга каня і пусціў яго папасвіцца ў маладым дубняку над ярам, а сам разлёгся пад ценем развіслага дуба. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сухамя́тка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Разм. Сухая яда без чаго‑н. гарачага або вадкага. На другі і трэці дзень — адна сухамятка. Што знойдзе Валодзька сам у буфеце, тое і з’есць. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сука́ць, сучу, сучаш, суча; незак., што.

1. Звіваць, скручваць у адну некалькі нітак. Сукаць пражу. // Рабіць дратву, звіваючы, скручваючы некалькі нітак у адну. // Пра намотванне пражы на цэўкі пры тканні. А потым .. [Фядора] сама памагла Анюце сукаць цэўкі, дык зноў затрымалася. Васілевіч.

2. Разм. Віцца, лятаць. Пчала суча каля носа.

3. Разм. Махаць, пагражаць кулаком (кулакамі).

4. Разм. Перабіраць, матляць нагамі (пра маленькіх дзяцей). Хлопчык суча ножкамі.

•••

Сам на сябе вяроўку сучасам лезе, наклікае на сябе бяду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намясі́ць, ‑мяшу, ‑месіш, ‑месіць; зак., чаго.

Месячы, прыгатаваць нейкую колькасць чаго‑н. Толькі ўпраўляйся наварыць свінням, каровам, авечкам, нарэзаць, намясіць, занесці ўсім, накарміць такую пражору. Мележ. Сам [бацька Віці] злез, намясіў гліны, занёс наверх. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да напець.

2. што і без дап. Ціха, напаўголасу пець. Напяваць мелодыю. Напяваць песню. □ Усю дарогу.. [Якуб] адбівае ваенны шаг, размахвае рукамі і напявае сам сабе. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)