канве́рт, ‑а, М ‑рце, м.
1. Пакет з паперы для перасылкі пісьма па пошце. У руках маіх — белы, панадны канверт. Цвёрды, відаць, з фотаздымкам. Брыль. Нахлябіч сеў і пачаў .. пісаць. Пасля як мае быць заклеіў лісток у канверт. Чорны.
2. Род коўдры для грудных дзяцей, пашытай у форме пакета.
[Ад фр. convert.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
знаёміцца, ‑млюся, ‑мішся, ‑міцца; незак.
1. Уступаць у знаёмства з кім‑н. Знаёміцца з першакласнікамі. □ Павел затрымаў .. [механізатараў] і пачаў знаёміцца. Гроднеў.
2. з чым. Атрымліваць звесткі, набываць веды аб чым‑н. Знаёміцца з класічнай літаратурай. Знаёміцца з горадам. □ Галоўны інжынер завода больш тыдня знаёміўся з праектам Рэндала. Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бу́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.
Разм. Тое, што і бобка. Стронга дастаў з правай кішэні штаноў нейкую бубку і, кінуўшы яе ў рот, пачаў жаваць. Паслядовіч. У каго бубка бубку давала, а ў яго [Кашкара] што ні гектар — на трыста і больш пудоў ячменю. Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збо́льшага, прысл.
Разм. У асноўным, у галоўных рысах. Праз які тыдзень атрад збольшага быў укамплектаваны. Краўчанка. — Не бойся, — пачаў .. [незнаёмы] і, хвалюючыся, пераскокваючы з аднаго на другое, збольшага расказаў пра сябе. Сачанка. // Не ў поўную меру, часткова. Перакусіўшы збольшага, хлопцы паклалі рэшту хлеба ў чамаданы і выйшлі на вуліцу. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нямі́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які не прыносіць радасці; абрыдлы. Змарыліся хлопцы страшэнна, а голад пачаў дапякаць, што і вясна і ўвесь свет зрабіліся нямілымі. Маўр. Нямілая Цітку стала і работа ў лесе. Лобан.
2. у знач. наз. нямі́лы, ‑ага, м.; нямі́лая, ‑ай, ж. Чалавек, які не выклікае сімпатыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падзя́каваць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., каму-чаму і без дап.
Выказаць падзяку за што‑н. добрае. Мы падзякавалі дзеду, паціснулі руку і пажадалі яму доўгіх год шчаслівага жыцця. Пальчэўскі. [Сазонаў:] Прывітаеце моладзь, гасцей, падзякуеце аўтазаводцам за добрыя машыны. Крапіва. Аляксандр устаў з-за стала, падзякаваў і пачаў збірацца. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пало́ць, палю, полеш, поле; незак., што.
Ачышчаць ад пустазелля. Далей за дарогай зелянелі агароды. Жанчыны ў белых хустках палолі грады. Асіпенка. [Маша], як і ўсе, палола лён, які зарастаў свірэпкай і пырнікам. Гроднеў. // Вырываць пустазелле. Хлопцы пайшлі палоць пустазелле, а я прысеў на ўзмежку і пачаў разглядаць васількі. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плю́скат, ‑у, М ‑наце, м.
Шум, які атрымліваецца ад удару чым‑н. па вадкасці або ад удару вадкасці аб што‑н. Потым з кійком пачаў хадзіць да мора, падоўгу сядзеў на беразе, слухаючы плюскат хваль. Хомчанка. Данёсся новы вясёлы крык, потым плюскат, зачарнеўся човен і пад’ехаў Манг. Маўр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыгну́цца, ‑гнуся, ‑гнешся, ‑гнецца; ‑гнёмся, ‑гняцеся; зак.
Нагнуцца, нахіліцца; трохі сагнуцца. [Маша] усміхнулася з удзячнасцю, прыгнулася, каб вызваліць плячо з-пад.. [Ярашавай] цяжкай рукі, і пайшла да дзвярэй. Шамякін. — Вось прыдумаў, Бабашка! І рад яшчэ, як невядома што! — сказаў Цыган. — А ўсё ж прыгнуўся да Міхасёвага акенца і пачаў цікаваць. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыпо́л, ‑у, м.
Ніжні пярэдні край сукенкі, кашулі і пад. Воля падхапіла ручкамі шырокую сінюю спаднічку, і бацька пачаў сыпаць ёй у прыпол цукеркі. Арабей. Павольна хадзілі, падаткнуўшы прыполы шырокіх спадніц, кабеты — палолі траву, выбіралі агуркі. Сачанка. Праз акно было відаць, як гаспадар з прыполу кашулі сыпаў зерне. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)