вы́спець сов.

1. вы́зреть, вы́спеть, созре́ть;

жы́та ўжо ~пела — рожь уже́ вы́зрела (вы́спела, созре́ла);

2. перен. созре́ть;

у яго́ адра́зу ~пеў план — у него́ сра́зу созре́л план

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перастая́ць сов.

1. перестоя́ть; перестоя́ться;

малако́ ~тая́ла — молоко́ перестоя́ло;

жы́та ~тая́ла — рожь перестоя́ла;

2. (простоять, пережидая что-л.) перестоя́ть;

п. дождж пад страхо́й — перестоя́ть дождь под кры́шей

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́мачка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. вымачыць (у 2 знач.).

2. Дзеянне паводле дзеясл. вымакаць — вымакнуць (у 2 знач.).

3. Месца з вымаклымі пасевамі. Бачыў я, што і салдаты каторыя стараліся капаць акопы на вымачках, на разорах, намагаючыся як менш таптаць жыта. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вадо́хрышча ‑а, н. і вадо́хрышчы, ‑аў.

Адно з царкоўных зімовых свят. Увечар перад вадохрышчам, узялі яны свечку, мелу кавалак, крыжы на вушаках пісаць, міску жыта і пайшлі ў свіронак. Брыль. — Што гэта, бабка, тут робіш? — Ваду, панічок, свянцоную даю. — А, праўда! — прамовіў настаўнік. Сёння ж вадохрышчы. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баразёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

1. Памянш. да баразна (у 1, 2 знач.). А я жыта не жала, у баразёнцы ляжала. З нар.

2. Падоўжнае заглыбленне на пласцінках як спосаб гуказапісу. Блішчастая галоўка мембраны вострай іголкай застыла на першай баразёнцы пласцінкі. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

круглаві́на і кругло́віна, ‑ы, ж.

Акруглы ўчастак, які вылучаецца чым‑н. на агульным фоне. Жыта абівалі на полі. Даніла Іванёнак выкасіў круглавіну на пожні, дзяўчаты падчысцілі яе рыдлёўкамі — ток быў гатовы. Асіпенка. Мы збіраліся ў лес. Дакладней, на балота Узмутнае, дзе бацька нагледзеў ладную кругловіну асакі. Масарэнка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малаці́цца, ‑лоціцца; незак.

1. Падвяргацца, паддавацца абмалочванню. Сухое жыта добра малоціцца. □ [Сазон:] — Каб, далібог, гэткія ўсе былі [як Аўдоля], дык у мяне ў брыгадзе, як той кажа, само б і насілася б, і сушылася б, і жалася б, і малацілася б. Ермаловіч.

2. Зал. да малаціць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падапрэ́ць, ‑эе; зак.

1. Крыху, злёгку сапрэць; сапрэць знізу. — Павел Паўлавіч, — падаючы ўзор азіміны, звярнуўся Верамейчык да Шаманскага, — па нізінах жыта крыху падапрэла. Дуброўскі.

2. Разм. Крыху падтаць. Пасярэдзіне [ракі] то моцна, можна было б прайсці смела, а .. каля берагоў, пад вадою, лёд мог падапрэць і паламацца. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́жня, ‑і, ж.

1. Зжатае хлебнае поле; іржышча. [Міхась] выйшаў з-за густой сцяны жыта на пожню. Сабаленка. [Малання] хадзіла па пожні, пільна прыглядаючыся, ці не валяюцца дзе каласкі, ці добра звязаны снапы. Мележ.

2. Абл. Сенажаць. Агульнымі сіламі вяскоўцаў сабралі з поля снапы, з пожні сена. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уле́тку, прысл.

Летам, у летні час. Улетку бываюць такія дзіўныя вечары, калі нагрэтае за дзень паветра не вее, а цячэ гарачымі струменямі. Чарнышэвіч. Каласіцца на палетку Жыта ды пшаніца; Так на ўзмежку добра ўлетку Пад іх шэпты спіцца. Крапіва. Улетку гасцінец заносіла пяском, узімку — снегам. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)