раздзява́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Разм. Тое, што і раздзявальня. Зроблена ўсё так, як у добрай гарадской лазні — прасторная раздзявальня, агульная вялікая зала, душавыя кабіны. Палтаран.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распрыго́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

1. Гіст. Вызваліць ад прыгону. Распрыгоніць сялян.

2. перан. Вызваліць ад якога‑н. прыгнёту; разняволіць. Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя распрыгоніла ўсе народы Расіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трал, ‑а, м.

1. Вялікая сетка для лоўлі рыбы з суднаў.

2. Гідраграфічная прылада для даследавання паверхні марскога дна, яго флоры і фауны.

3. Прыстасаванне для выяўлення і знішчэння мін.

[Англ. trawl.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ста́ўка ж., в разн. знач. ста́вка;

С. Вярхо́ўнага Галоўнакама́ндуючагаист. Ста́вка Верхо́вного Главнокома́ндующего;

вялі́кая с. — кру́пная ста́вка;

тары́фная с. — тари́фная ста́вка;

во́чная с.о́чная ста́вка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ба́савялікая кадушка’ (Сцяшк. МГ, Сцяц.). Мяркуем, што гэта можа быць скарачэннем слова басэ́тля (гл.), якое ў значэнні вялікая бочка’ ўжываецца якраз у зэльвенскіх гаворках. Іншая магчымая этымалогія: запазычанне з польск. fasa ’бочка’ (< ням. Faß), з субстытуцыяй f > b. З гэтага апошняга ўзята і бел. фаска (гл. Слаўскі, 1, 221).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цэзу́ра, ‑ы, ж.

Спец.

1. Паўза ў вершаваным радку, абавязковая для пэўнага вершаванага памеру. Вялікая цэзура. Малая цэзура.

2. Кароткая паўза ў музычнай мелодыі паміж асобнымі часткамі. Меладычная цэзура. Ладавая цэзура.

[Лац. caesura.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шугале́я, ‑і, ж.

Раней — вялікая лодка з аднаго выдзеўбанага кавалка дрэва (звычайна дубу). Дзяўбаў паляшук Шугалеі, як гора, — Распарваў ён дуб, Дзеўбучы дзень да ночы Чаўны, як вялізныя Ноевы ночвы. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Латок, лото́к, луту́к, луты́к, лото́чоквялікая бочка для ссыпання збожжа’ (З нар. сл.). Да лата́к1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

секу́нда, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ку́нд і -аў, ж.

1. Адзінка вымярэння часу, роўная 1/60 часткі мінуты ў Міжнароднай сістэме адзінак.

2. У матэматыцы: адзінка вымярэння вуглоў, роўная 1/3600 часткі градуса.

3. У музыцы: інтэрвал шырынёй у дзве ступені.

Малая с.

Вялікая с.

Адну секунду! — вельмі нядоўга.

|| прым. секу́ндны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крана́льны, ‑ая, ‑ае.

Які кранае, расчульвае; хвалюючы. У чорных шырокіх вочках свяцілася вялікая пакута і нейкі своеасаблівы дзіцячы смутак, такі глыбока кранальны, што Таццяна не магла стрымліваць слёзы, гледзячы на яго. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)