паадшрубо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Адшрубаваць адно за другім усё, многае.

П. гайкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павыдзіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Выдраць, вырваць усё, многае.

П. цвікі са сцен.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павымята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Вымесці, падмесці ўсё, многае.

П. пакоі.

П. смецце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расхвата́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

Тое, што і расхапаць.

|| незак. расхва́тваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расшкумата́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што (разм.).

Разадраць, разарваць на дробныя кавалкі.

Р. сшытак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазака́зваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Даць заказ на ўсё, многае.

П. дзецям касцюмы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панаве́шваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., чаго.

Навешаць чаго-н. у многіх месцах.

П. ліхтароў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панадку́сваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Надкусіць усё, многае ў многіх месцах.

П. яблыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панамо́тваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што і чаго.

Наматаць усё, многае.

П. клубкі нітак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пападкрэ́сліваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Падкрэсліць усё, многае.

П. складаныя словы ў сказе.