паўно́сіць, ‑ношу, ‑носіш, ‑носіць; зак., каго-што.

Унесці ўсё, многае або ўсіх, многіх. Падносіць дровы пад павець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перламу́траўка, ‑і, ДМ ‑раўцы; Р мн. ‑равак; ж.

Дзённы матыль з бліскучымі перламутравымі крапінкамі пад крыламі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́дпуск, ‑у, м.

Рыбалоўная снасць у выглядзе тонкай вяроўкі з кручкамі і грузілам, якая апускаецца пад лёд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пракалаці́ць, ‑калоціць; зак., каго.

Калаціць некаторы час (пра холад, страх і пад.). Ліхаманка пракалаціла яго ўвесь дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

працэнтама́нія, ‑і, ж.

Разм. неадабр. Клопат пра знешнія (у працэнтах) паказчыкі выканання плана, паспяховасці вучняў і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́чырк, ‑а, м.

Рыска, якая абазначае пропуск, адсутнасць дадзеных пры запаўненні анкеты, дакумента і пад. Паставіць прочырк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раманіза́цыя, ‑і, ж.

Засваенне мовы, культуры і звычаяў Старажытнага Рыма Бародамі, якія падпалі пад уплыў Рымскай імперыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскансервава́ць, ‑вую, ‑вуеш, ‑вуе; зак., што.

Зняць з кансервацыі, даць работу прадпрыемству, установе і пад. Раскансерваваць завод.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэфераты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які мае кароткі, у форме рэферата, выклад зместу кніг, артыкулаў і пад. Рэфератыўны часопіс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сейсмо́метр, ‑а, м.

Прыбор для вымярэння зрухаў пластоў глебы, частак збудаванняў і пад. пры ваганнях зямной кары.

[Ад грэч. seismós — ваганне, землетрасенне і metron — мера.]