пераабсталява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак., што.

Абсталяваць нанава, па-іншаму.

П. лабараторыю.

|| незак. пераабсталёўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. пераабсталява́нне, -я, н. і пераабсталёўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыме́тнік, -а, мн. -і, -аў, м.

У граматыцы: часціна мовы, якая абазначае якасць, уласцівасць або прыналежнасць і змяняецца па склонах, ліках і родах.

|| прым. прыме́тнікавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

туберкулёзнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

1. Чалавек, хворы на туберкулёз.

2. Урач, спецыяліст па лячэнні туберкулёзу.

|| ж. туберкулёзніца, -ы, мн. -ы, -ніц (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тупані́на, -ы, ж. (разм.).

1. Тупанне нагамі, гукі гэтага тупання.

2. Хаджэнне па розных інстанцыях у сувязі з вырашэннем якой-н. справы.

Тупаніны было на цэлы тыдзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уджгну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак. (разм.).

1. каго. Балюча ўкалоць хабатком, джалам (пра насякомых).

2. перан., каго, па чым. Хвоснуць, ударыць.

У. розгай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хіто́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У старажытных грэкаў: доўгае і шырокае адзенне, часцей без рукавоў.

2. Касцюм танцоўшчыцы класічнага балета з глыбокімі разрэзамі па баках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

экслі́брыс, -а, мн. -ы, -аў, м.

Па-мастацку аформлены знак, які паказвае на прыналежнасць кнігі ўладальніку (звычайна ў выглядзе пячаткі, наклейкі і пад.).

|| прым. экслі́брысны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дажджы́на, ‑ы, ж.

Адна капля дажджу. Дажджына па шыбіне ледзьве, Як па шчацэ, цячэ. Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бараві́ца, ‑ы, ж.

Лясная трава, якая расце па нізкіх мясцінах і па берагах баравых азёр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трэцеступе́нны, ‑ая, ‑ае.

Малаістотны, малаважны. Трэцеступенная роля. // Пасрэдны па сваіх якасцях, па майстэрству. Трэцеступенны выканаўца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)