амыле́нне, -я, н. (спец.).

Раскладанне арганічных злучэнняў вадой са шчолачамі.

А. тлушчаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

арытмі́я, -і, ж. (спец.).

Парушэнне сардэчнага рытму, перабоі.

|| прым. арытмі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асто́йлівасць, -і, ж. (спец.).

Здольнасць судна пры плаванні захоўваць раўнавагу.

А. карабля.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аўтаматры́са, -ы, мн. -ы, -ры́с, ж. (спец.).

Чыгуначны вагон з уласным рухавіком.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аўтахто́нны, -ая, -ае (спец.).

Тое, што і абарыгенны (гл. абарыген); карэнны, мясцовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аднадо́льны, -ая, -ае (спец.).

Пра расліны: які мае семя з адной семядолі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абвадня́льны, -ая, -ае (спец.).

Які прызначаны для абваднення.

А. канал.

Абвадняльная сістэма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зме́йкавы, -ая, -ае.

У выразе: змейкавы аэрастат (спец.) — лятальны апарат змеепадобнай формы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зубча́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. (спец.).

Зубчастае кола.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ізатэрмі́я, -і, ж. (спец.).

Пастаянства тэмпературы.

|| прым. ізатэрмі́чны, -ая, -ае.

І. склад.