цукро́за, -ы, ж. (спец.).

Адзін з вугляводаў, які змяшчаецца ў цукраносных раслінах.

|| прым. цукро́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цюко́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, які займаецца цюкоўкай.

|| ж. цюко́ўшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цяга́льны, -ая, -ае (спец.).

Які служыць для выцягвання чаго-н. (цяжкасцей, грузаў і пад.).

Цягальная лябёдка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цяплі́чны, -ая, -ае.

1. гл. цяпліца.

2. перан. Спешчаны; які ахоўваецца кім-, чым-н. ад цяжкасцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чатырохдзённы, -ая, -ае.

Які працягваецца чатыры дні, разлічаны на чатыры дні.

Ч. паход.

Ч. запас прадуктаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чатырохразо́вы, -ая, -ае.

Які быў, адбываўся, паўтараўся чатыры разы.

Чатырохразовае кармленне.

Ч. чэмпіён.

Чатырохразовая доза лякарства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чле́ністы, -ая, -ае.

Які складаецца з асобных частак, членікаў.

Членістыя жывёлы, расліны.

|| наз. чле́ністасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шаблі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спартсмен, які займаецца фехтаваннем на шаблях.

Каманда шаблістаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шапава́л, -а, мн. -ы, -аў, м. (уст.).

Майстар, які вырабляе валеннем шэрсці капелюшы і іншыя рэчы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ша́пачнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Майстар, які шые шапкі.

|| ж. ша́пачніца, -ы, мн. -ы, -ніц.