прыгада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. каго-што. Прыпомніць, узнавіць у памяці.

П. падрабязнасці здарэння.

2. каго-што. Напомніць, навесці на ўспамін.

Гэта пісьмо прыгадала мне мінулае.

3. што і каму. Прыпомніць зробленае кім-н., каб адпомсціць, пакараць за гэта (разм.).

Мы гэта табе яшчэ прыгадаем!

|| незак. прыга́дваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

набі́цца, -б’ю́ся, -б’е́шся, -б’е́цца; -б’ёмся, -б’яце́ся, -б’ю́цца; -біся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пранікнуць куды-н., запоўніць што-н. (пра пясок, пыл і пад.).

Снег набіўся за каўнер.

2. Сабрацца ў вялікай колькасці дзе-н. (разм.).

Многа народу набілася ў клуб.

3. Напрасіцца, навязацца (разм.).

Н. ў сябры.

|| незак. набіва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напо́мніць, -ню, -ніш, -ніць; зак.

1. аб кім-чым, пра каго-што і без дап. Прымусіць каго-н. успомніць.

Н. пра сябе.

Н. аб мінулым.

2. каго-што. Здацца падобным на каго-, што-н.; нагадаць.

Гэты чалавек напомніў сябра.

|| незак. напаміна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. напаміна́нне, -я, н. (да 1 знач.) і напамі́нак, -нку, м. Падзякаваць за н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паі́ць, паю́, по́іш, по́іць; паі́; по́ены; незак., каго (што).

1. Даваць піць.

П. дзяцей.

П. і карміць сям’ю (мець на ўтрыманні, даваць пражытак).

2. Даваць піць спіртныя напіткі, частаваць чым-н. алкагольным.

Не ўздумайце яго п.: яму трэба сёння садзіцца за руль.

|| зак. напаі́ць, -паю́, -по́іш, -по́іць; -по́ены.

|| наз. пае́нне, -я, н. (да 1 знач.).

П. жывёлы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уміра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. Перастаць жыць, а таксама вянуць, сохнуць (пра расліны).

Уміралі за радзіму.

У. са смеху (перан.).

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Знікаць, прападаць (кніжн.).

Такія словы не ўміраюць у вяках.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Адыходзіць у мінулае (пра грамадскія з’явы і пад.).

Старое ўмірае, а новае нараджаецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

утка́ць, утку́, утчэ́ш, утчэ́; утчо́м, утчаце́, утку́ць; утка́ў, -ка́ла; утчы́; утка́ны; зак.

1. што ў што. Уставіць тканнем нітку, паласу ў тканіну.

2. што і чаго. Вырабіць тканнем.

У. пяць губак палатна.

3. што чым. Пакрыць скрозь тканым узорам.

У. дыван кветкамі.

4. што. Зрасходаваць у працэсе ткання.

За дзень уткала кілаграм пражы.

|| незак. утыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чуб, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Пасма валасоў, якая спадае на лоб або ўзнімаецца над ілбом (звычайна ў мужчын).

2. Пасма доўгіх валасоў, пакінутая на цемені брытай галавы; асяледзец (даўней у запарожцаў і ўкраінскіх казакоў).

3. Прыўзнятае пер’е на галаве некаторых птушак.

Курыца з чубам.

Брацца за чубы (разм., неадабр.) — біцца.

|| памянш. чубо́к, -бка́, мн. -бкі́, -бко́ў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

экано́мія, -і, ж.

1. Ашчаднасць, беражлівасць пры расходаванні чаго-н.

Э. сыравіны.

Навесці эканомію ў карыстанні электраэнергіяй.

2. Выгада, якая атрымліваецца пры ашчадным расходаванні чаго-н.

Э. часу.

Сотні мільёнаў рублёў эканоміі за год.

Палітычная эканомія — навука, якая вывучае грамадскія адносіны ў працэсе вытворчасці і размеркавання матэрыяльных даброт, а таксама эканамічныя законы, што кіруюць гэтымі адносінамі.

Палітычная э. капіталізму.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аддары́ць, ‑дару, ‑дорыш, ‑дорыць; зак., каму.

Зрабіць падарунак каму‑н. у адказ на атрыманы. // перан. Аддзякаваць, адплаціць чым‑н. за ласку, паслугу. — Возера, лес, зямля неблагая, ты толькі прылашчы гэтую зямлю — і яна табе аддарыць, — развёў Рудак рукамі, паказваючы на прасцяг, які адкрываўся за сялом. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абазна́цца, ‑знаюся, ‑знаешся, ‑знаецца; зак.

1. Памыліцца, палічыўшы каго‑н. за другога, што‑н. за другое. [Люба:] — Мне таксама здалося, быццам ён [Пятро Расчэня] прыехаў. Толькі я думала, што абазналася. Асіпенка.

2. Пазнаёміцца, звыкнуцца з чым‑н. Пятрусь каля трох месяцаў папрацаваў падручным,.. абазнаўся з варштатам і станкамі. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)