па́сак, -ска, мн. -скі, -скаў, м.

1. Вузкі доўгі кавалак чаго-н. (тканіны, скуры і пад.); рэмень, шнурок, матуз і пад.

Кроіць скуру на паскі.

Падперазацца паскам.

2. Шырокая рыска, палоска на чым-н.

Рыжая карова з белымі паскамі на спіне.

3. Частка збруі — рэмень, працягнуты ад адной аглоблі да другой цераз падсядзёлак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

восць, ‑і, ж., зб.

Доўгія і больш рэдкія валасы на скуры жывёл у параўнанні з асноўным слоем валасоў, шэрсці, шчаціны і пад. Зверху бабёр пакрыты восцю — доўгімі і параўнальна рэдкімі валасамі. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вуго́р ​1, ‑гра, м.

Рыба атрада касцістых, падобная на змяю. Тут былі доўгія, як змеі, вугры, страшныя вусатыя самы, паласатыя скумбрыі. Арабей.

вуго́р ​2, ‑гра, м.

Невялікі бугарок на скуры, утвораны тлушчавай пробкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́зыт, ‑у, М ‑зыце, м.

Адчуванне лёгкага нервовага раздражнення, якое выклікаецца дотыкам да скуры. Хлопчык смяяўся ад бацькавага козыту, адпіхваў ручкамі твар, а Анатоль усё цалаваў і цалаваў: шчочкі, лоб, шыю, грудзі. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карбу́нкул, ‑у і ‑а, м.

1. ‑у. Уст. Каштоўны камень чырвонага колеру; чырвоны гранат. На пальцах [у царыцы] — залатыя пярсцёнкі з аметыстамі і карбункуламі. Бядуля.

2. ‑а. Гнойнае запаленне глыбокіх слаёў скуры і падскурнай клятчаткі.

[Ад лац. carbunculus — вугольчык.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ску́рнік, ‑а, м.

1. Той, хто займаецца вырабам скур. Давід Лаўрэнцьевіч і не думаў тады, што гэтая першая машына для скураной прамысловасці.. зробіць яго прафесіяналам-скурнікам. «Беларусь».

2. Разм. Урач па хваробах скуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цюле́невы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да цюленя (у 1 знач.). Цюленевы промысел. // Які здабываюць з цюленя. Цюленевы тлушч. // Зроблены са скуры цюленя. Цюленевыя боты. // у знач. наз. цюле́невыя, ‑ых. Сямейства атрада ластаногіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́лаўка, ‑і, ДМ ялаўцы; Р мн. ялавак; ж.

1. Ялавая карова. Чорная карова-ялаўка насілася берагам, як ашалелая. Пташнікаў.

2. Спец. Скура каровы, якой больш за паўтара года; выраб з такой скуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сці́лка ’подсцілка з тонкай скуры, тканіны і пад., якая ўкладваецца ў абутак’ (ТСБМ). Ад -сцілаць, параўн. усціла́ць, высціла́ць, гл. сцяліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пяро́¹, -а́, мн. пёры і (з ліч. 2, 3, 4) пяры́, пёраў, н.

1. Рагавы стрыжань з пушыстымі адросткамі па баках, які вырастае на скуры птушак.

Страусавае п.

Гусінае п. (да паяўлення металічных пёраў² — прылада для пісання чарнілам).

2. Зялёны ліст цыбулі і часнаку (разм.).

|| памянш. пёрка, -а, мн. -і, -рак і -ркаў, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)