радыётэ́хніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

1. Галіна тэхнікі, якая займаецца пытаннямі практычнага прымянення электрамагнітных ваганняў высокай частаты.

2. Навука аб электрамагнітных ваганнях высокай частаты. Тэарэтычная радыётэхніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Педаго́гіканавука аб метадах навучання і выхавання’ (ТСБМ). Узыходзіць да ст.-грэч. ή παιδαγωγική (τέχνη) ’мастацтва выхавання, навучання’ < παιδαγωγικός ’які адносіцца да выхавання ці навучання’ < παιδαγωγός ’выхавацель, настаўнік’, а апошняе ўтворана з слоў παίς (παιδός) ’дзіця’ і ἄγειν (ἄγω) ’вяду’ < ’той, хто вядзе хлопчыкаў’. Параўн. ст.-бел. педакгокгия ’выхаванне’ (1663 г.), педакгокгь ’педагог’ (1598 г.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэнс ’урок, навука’: гето тоби тне, в другій разь не будеш такь дзёгаць (Нас.). Няясна, магчыма, звязана з пэнся ’плата, утрыманне’ (Шат.), пенсія, пенсія ’пенсія’ (Сл. ПЗБ), псраносна ’ўзнагарода, адплата’ (гл. пенсія); фанетыка сведчыць пра запазычанасць (< польск. pensja ’ўтрыманне духоўнай асобы, якая не прыпісала да пэўнай функцыі’ з лац. pensus адpendere ’важыць’, перан. ’плаціць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

садаво́дства, ‑а, н.

1. Развядзенне садоў. Займацца садаводствам.

2. Галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца развядзеннем садоў; навука аб развядзенні садоў. Курс садаводства.

3. Асобная гаспадарка, занятая развядзеннем садовых культур.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уменне, майстэрства; умельства (разм.); навука, спрыт, хватка (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

гістарыягра́фія, ‑і, ж.

1. Навука аб развіцці і ўзбагачэнні ведаў па гісторыі чалавечага грамадства, а таксама гістарычныя крыніцы.

2. Гістарычная бібліяграфія.

3. Гісторыя вывучэння якой‑н. праблемы. Гістарыяграфія савецкага перыяду.

[Ад грэч. historia — гісторыя + grapho — пішу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фартыфіка́цыя, ‑і, ж.

1. Навука аб умацаванні вайсковых пазіцый і спосабах абароны ад сродкаў паражэння. Лекцыі па фартыфікацыі і тактыцы.

2. Узвядзенне ваенных умацаванняў, а таксама гэтыя ўмацаванні. Палявая фартыфікацыя.

[Ад лац. fortificatio — умацаванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

педагагі́чны в разн. знач. педагоги́ческий; (соответствующий правилам педагогики — ещё) педагоги́чный;

~ныя ка́дры — педагоги́ческие ка́дры;

п. інстыту́т — педагоги́ческий институ́т;

~ная наву́ка — педагоги́ческая нау́ка;

п. ўчы́нак — педагоги́чный посту́пок

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

назида́ние ср., книжн. навуча́нне, -ння ср., павуча́нне, -ння ср.; (наставление) настаўле́нне, -ння ср.; (наука) наву́ка, -кі ж.;

в назида́ние кому́ на наву́ку каму́, для навуча́ння каго́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

металу́ргія, ‑і, ж.

1. Галіна цяжкай прамысловасці, якая займаецца здабычай і вытворчасцю металаў. Чорная металургія. Каляровая металургія.

2. Навука аб спосабах прамысловай вытворчасці металаў і надання ім неабходных уласцівасцей. Курс металургіі.

[Ад грэч. melallurgeō — апрацоўваю металы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)