атума́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.

1. Зацягнуцца, накрыцца туманам, смугою; затуманіцца. // Зацягнуцца, страціць празрыстасць (пра вочы).

2. перан. Страціць здольнасць ясна думаць, разважаць; затуманіцца. [Стэфа:] — Атуманілася галава... Усё пераблыталася. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ачмурэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Разм. Страціць здольнасць ясна ўспрымаць і разумець навакольнае; адурэць. [Сусед Сідара:] — Куды вы!.. Ачмурэлі!.. Згубіць сябе хочаце!.. Галавач. — Як бог свят, ачмурэў чалавек! — спалохаўся дзед. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кукава́цца, кукуецца; незак., безас. (звычайна з адмоўем).

Пра здольнасць зязюлі кукаваць. — А зязюлі не пачуеш ужо, — заўважыў Міканор. — Коласам падавілася. Пачне кукаваць, а не кукуецца — кашляецца: кха, кха... Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затлумі́цца, ‑тлумлюся, ‑тлумішся, ‑тлуміцца; зак.

Разм. Страціць здольнасць ясна мысліць, лагічна разважаць; задурыцца. Гуляючы ў лесе, мы неяк затлуміліся і пайшлі не ў патрэбны бок, а ў адваротны. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапускны́, ‑ая, ‑ое.

Які прызначаецца, служыць для пропуску (у 1 знач.). Прапускны пункт. □ Хвядос спакваля ішоў да саней ад прапускной будкі. М. Ткачоў. // Звязаны з прапусканнем. Прапускная здольнасць сталовай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электраправо́днасць, ‑і, ж.

Спец. Уласцівасць, здольнасць рэчыва, матэрыялу і пад. прапускаць электрычны ток. Прынята лічыць, што.. [газ] ператвараецца ў плазму ў той момант, калі ў ім пачынае з’яўляцца электраправоднасць. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імунітэ́т, -у, Мэ́це, м. (спец.).

1. Неўспрымальнасць арганізма да заражэння хваробамі.

Набыты і.

Выпрацаваць і. супраць чаго-н. (таксама перан.: здольнасць процістаяць чаму-н.).

2. Выключнае права, якое даецца пэўным асобам, не падпарадкоўвацца некаторым агульным законам.

Дыпламатычны і. (недатыкальнасць асобы, памяшканняў дыпламатаў).

|| прым. іму́нны, -ая, -ае (да 1 знач.) і імунітэ́тны, -ая, -ае.

Імунная рэакцыя арганізма.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адабра́цца, адбярэцца; зак.

Страціць здольнасць рухацца, дзейнічаць у выніку хваробы ці здранцвець ад напружанай працы або страху, хвалявання і пад. [Якуб Колас] сядзеў за сталом.. і працаваў, пакуль не адбярэцца рука. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

назіра́льнасць, ‑і, ж.

Здольнасць бачыць, заўважаць факты, з’явы, якіх не бачаць, не заўважаюць іншыя. Развіваць назіральнасць. Вострая назіральнасць. Адсутнасць назіральнасці. □ Андрэйка вызначаўся дасціпнасцю і не па гадах вялікай назіральнасцю. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тава́рнасць, ‑і, ж.

Спец.

1. Уласцівасць таварнага (у 2 знач.); адпаведная якасць, што робіць прадметы, прадукты, матэрыялы прыдатнымі для продажу. Таварнасць лесу.

2. Здольнасць вырабляць прадукцыю для продажу, на рынак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)