навалачы́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -лачэ́цца; навало́кся, -лакла́ся, -ло́ся; зак. (разм.).

1. Прыйсці куды-н. у вялікай колькасці (пагард.).

Навалаклося народу ў хату.

2. Насунуўшыся, закрыць, засланіць сабою.

Навалакліся чорныя хмары.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паначэ́пліваць, -аю, -аеш, -ае; -аны і (разм.) паначапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак., што і чаго.

Начапіць на каго-, што-н. усё, многае або ў вялікай колькасці.

П. вёдры на крукі.

П. шаблі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разасяро́дзіцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -іцца; зак.

Раздзяліўшыся на драбнейшыя групы, размеркавацца асобна адзін ад аднаго, у некалькіх месцах.

Войска разасяродзілася на вялікай плошчы.

|| незак. разасяро́джвацца, -аецца.

|| наз. разасяро́джванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

глюга́сты, ‑ая, ‑ае.

З вялікай глюгай. Глюгасты арол. // Падобны на глюгу. Глюгасты нос.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вугры́сты, ‑ая, ‑ае.

Усыпаны вуграмі ​2, з вялікай колькасцю вугроў ​2. Вугрысты твар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

макрамале́кула, ‑ы, ж.

Сукупнасць вялікай колькасці хімічна звязаных атамаў; вялікая малекула, малекула палімеру.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Метрабу́д, ‑а, М ‑дзе, м. (з вялікай літары).

Арганізацыя, якая займаецца будаўніцтвам метрапалітэна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мнагакле́тачны, ‑ая, ‑ае.

У біялогіі: які складаецца з вялікай колькасці клетак. Мнагаклетачныя арганізмы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

назалі́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-чаго.

Залічыць у вялікай колькасці. Назалічваць студэнтаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

назапаўза́ць, ‑ае; безас. зак.

Запаўзці ў вялікай колькасці куды‑н., у што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)