рады́ст-апера́тар

асоба

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. рады́ст-апера́тар рады́сты-апера́тары
Р. рады́ста-апера́тара рады́стаў-апера́тараў
Д. рады́сту-апера́тару рады́стам-апера́тарам
В. рады́ста-апера́тара рады́стаў-апера́тараў
Т. рады́стам-апера́тарам рады́стамі-апера́тарамі
М. рады́сце-апера́тару рады́стах-апера́тарах

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

чле́н

асоба, якая ўваходзіць у склад групы, аб'яднання і інш.’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. чле́н чле́ны
Р. чле́на чле́наў
Д. чле́ну чле́нам
В. чле́на чле́наў
Т. чле́нам чле́намі
М. чле́не чле́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

падпару́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. У царскай арміі: афіцэрскі чын, рангам ніжэйшы за паручніка, а таксама асоба, якая мела гэты чын.

2. У Войску Польскім і іншых арміях: воінскае званне малодшага афіцэра, а таксама асоба, якая мела гэта званне.

|| прым. падпару́чніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прэфе́кт, -а, М -кце, мн. -ы, -аў м.

1. У Старажытным Рыме: адміністрацыйная, судовая або ваенная пасада, а таксама асоба, якая яе займае.

2. У шэрагу дзяржаў: службовая асоба — кіраўнік цэнтральнага (Румынія) або рэгіянальнага (Расія) урада на месцах.

3. У некаторых краінах: начальнік гарадской паліцыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

карыста́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Асоба або ўстанова, якая карыстаецца чым-н.

К. персанальнага камп’ютара.

К. паслуг.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

персо́на, -ы, мн. -ы, -со́н, ж. (кніжн.).

Асоба, чалавек.

Прыехала вельмі важная п.

Накрыць стол на сем персон.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

со́цкі, -ага, мн. -ія, -іх, м. (уст.).

Выбарная асоба з сялян, якая дапамагала паліцыі падтрымліваць парадак у вёсцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзяся́цкі, -ага, мн. -ія, -іх, м.

Да рэвалюцыі: выбарная асоба з сялян, якая выконвала паліцэйскія абавязкі; памочнік соцкага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

душапрыка́зчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Асоба, якой завяшчальнік даручае выканаць завяшчанне.

|| ж. душапрыка́зчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адыёзны, -ая, -ае (кніжн.).

Які выклікае да сябе крайне адмоўныя адносіны; непрыемны, адмоўны.

Адыёзная асоба.

|| наз. адыёзнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)