дацяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм.

1. Скончыць цягаць што‑н. куды‑н.; перацягаць усё. Дацягаць сена ў хлеў.

2. Канчаткова знасіць, падраць (абутак, адзенне). Дацягаць паліто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

балаго́льскі, ‑ая, ‑ае.

Уст.

1. Які мае адносіны да балагола, уласцівы балаголу. Моська, апрануўшы сваё балагольскае адзенне, знікае на ўвесь дзень. Корбан.

2. Звязаны з балагольствам. Балагольскі промысел.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чэрке́ска, ‑і, ДМ ‑кесцы; Р мн. ‑кесак; ж.

У чэркесаў і іншых каўказскіх горцаў — верхняе вузкае і доўгае мужчынскае адзенне, зацягнутае ў таліі, з газырамі на грудзях.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Марна́рка ’кароткае адзенне з даматканага сукна’ (Сцяшк.). З польск. marynarka ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэ́нты ‘лахманы, рыззё’ (Скарбы), трэ́нті ‘парванае адзенне’ (Сл. Брэс.). Гл. транты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ашмо́цце, ‑я, н., зб.

Разм. Падранае адзенне, паношаны абутак; абрыўкі, шматкі чаго‑н. На нарах, апрача паперы і фарбы, былі звалены старыя кажухі і ашмоцце мышастых нямецкіх шынялёў. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

са́ры, нескл., н.

Традыцыйнае верхняе адзенне жанчын Індыі ў выглядзе кавалка тканіны, якім адмыслова абгортваецца фігура. З усмешкай на сваіх цудоўных тварах, яны [дамы] з сябе свае здымалі сары. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пранасі́ць, ‑нашу, ‑носіш, ‑носіць; зак.

1. што. Доўга носячы, прадраць (пра абутак, адзенне). Пранасіць сукенку да дзірак.

2. каго-што. Насіць некаторы час. Пранасіць дзіця на руках цэлы дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пантало́ны, ‑лонаў; адз. няма.

1. Уст. Верхняе мужчынскае адзенне, якое пакрывае ніжнюю частку тулава да пояса.

2. Частка жаночай бялізны, якая пакрывае ніжнюю частку тулава ад пояса да каленяў.

[Іт. pantaloni — ад уласнага імя камічнага персанажа італьянскіх народных камедый.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасце́льнічы, ‑ага, м.

Прыдворны чын у Рускай дзяржаве 15–17 стст., асоба, якая ведала пасцеллю цара, яго асабістай казной, майстэрняй, у якой шылі адзенне і бялізну цару, і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)