абле́так, ‑тка, м.
Абл. Жывёліна ва ўзросце двух год; жывёліна, якая пералетавала. Ён [Сымон] гадае так і гэтак Ды глядзіць у гушчарняк, Як ваўчок, як той аблетак, Ды не вырвацца ніяк. Колас.
•••
На аблетак — каб аблетавала, праляжала лета (звычайна пра дровы). Бацька нават не паспеў навазіць і накалоць на аблетак дроў, як нечакана снег узяўся вадою. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кі́дкі, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Які рэзка кідаецца ў вочы; яркі, прыметны. — Надзень сабе так што, не кідкае, — прасіла і павучала маці. Паўлаў. Рабіна заружавела .. яркім, кідкім хараством. Мележ.
2. Падатлівы, ахвочы, схільны да чаго‑н. Самі ж радульцы — людзі не гаваркія, не надта кідкія на размовы з незнаёмымі людзьмі, і ад іх мы даведаліся мала што... Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крывано́гі, ‑ая, ‑ае.
1. З крывымі нагамі. Гунава.. у цьмяным святле пазнаў прысадзісты, крываногі сілуэт свайго ад’ютанта. Самуйлёнак. // Такі, у якога адна нага карацейшая або балючая; кульгавы. Крываногі сабака.
2. З пакрыўленымі ножкамі (пра рэчы). Крываногі стол. □ — Вам .. з гэтым крываногім апаратам, — паказаў ён на тэадаліт, — лягчэй, і вы надта так не ганіцеся за намі. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крыла́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
1. Верхняя мужчынская адзежына ў выглядзе плашча з палярынай, якую насілі ў 19 і ў пачатку 20 стст. У дзверы ўлазіў маленечкі тоўсты чалавечак у чорнай — безумоўна, даваеннага пакрою — крылатцы. Мікуліч.
2. Плод некаторых раслін (клёна, ясеня і пад.) з тонкім крылом, якое дае плоду магчымасць ляцець у паветры.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
іскры́ць, ‑рыць; незак.
1. Выпускаць, даваць іскры. Жалеза іскрыць пад наждаком. // Даваць іскры пры недастаткова поўным кантакце ў электраправодцы. Рубільнік іскрыць. Кантакты іскраць. □ — Сыплюцца іскры каторы дзень, і не бачаць. — Гм, хай іскрыць, — адмахваецца рукою тата. — Перагарыць, дык паладзяць. Мыслівец.
2. Тое, што і іскрыцца. На выкаўзаным снезе так іскрыла сонца, што аж рэзала ў вачах. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
іспы́т, ‑у, М ‑пыце, м.
1. звычайна мн. (іспы́ты, ‑аў). Праверка ведаў; экзамен. Здаваць іспыты. Прымаць іспыты. □ Гады яе [Васіліны] вучобы і для Іллюка не прайшлі дарэмна: ён шмат чытаў, вучыўся на курсах брыгадзіраў-паляводаў, здаў іспыты на шафера. Хадкевіч.
2. перан. Выпрабаванне, праверка. Гэта так, дарагая! Разлука, дарога — Для кахання суровы іспыт. Ліхадзіеўскі. Кожны дзень быў суровым іспытам. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каду́к, ‑а, м.
Разм. Чорт, д’ябал. — А чаму ты не будзеш там? Куды цябе кадук схапіць пад той час. Машара.
•••
Кадук з ім (з ёй, з імі, з табой, з вамі) — хай сабе будзе і так, нічога дрэннага тут няма (быць не можа).
Кадук яго (цябе, яе, вас, іх) ведае — нічога невядома (пра каго‑, што‑н.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
камбінава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак.
1. што. Спалучаць, злучаць розныя (але аднародныя) элементы ў пэўным парадку ў адно цэлае. Камбінаваць фарбы розных адценняў. Камбінаваць мінеральныя ўгнаенні.
2. што. Аб’ядноўваць (прадпрыемствы) у камбінат (у 1 знач.).
3. Разм. Рабіць камбінацыі (у 2, 3 знач.). Так прайшло два гады, Анэта працавала ў калгасе, а Марцін па-свойму камбінаваў. Чарнышэвіч.
[Ад лац. combinare.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закача́цца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Качаючыся, пакрыцца, абляпіцца чым‑н.; укачацца. Закачаўся ў снег.
закача́цца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Прыемна здзівіцца, прыйсці ў захапленне. — Я і цяпер сваечку так абкантую, што закачаешся! «Работніца і сялянка».
•••
Хоць закачайся — пра што‑н. вельмі добрае, асаблівае.
закача́цца 3, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Пачаць качацца (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заква́ска, ‑і, ДМ ‑квасцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. заквашваць — заквасіць.
2. Рэчыва, якое выклікае закісанне, браджэнне. Закваска на цеста.
3. перан. Разм. Асновы характару, закладзеныя ў чалавеку выхаваннем, асяроддзем і пад. Бацька працаваў урачом і быў, як я потым зразумеў, інтэлігент з вельмі моцнай закваскай таго «разначынца», які так характэрны для рускай рэчаіснасці. Адамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)