вадахлёб, ‑а, м.

Разм. іран. Пра таго, хто п’е многа вады, любіць рэдкую страву.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

курсо́рны, ‑ая, ‑ае.

Беглы, без падрабязнага разбору (пра школьнае чытанне тэкстаў на замежнай мове).

[Ад лац. cursóris — беглы.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лапіда́рны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Сціслы, але выразны, зразумелы (пра стыль, форму пісьма). Лапідарны стыль.

[Ад лац. lapidarius — рэзчык па камені.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ле́нінец, ‑нца, м.

Паслядоўнік ленінізма.

•••

Юны ленінецпра члена піянерскай арганізацыі імя У.І. Леніна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зашчаці́нець, ‑ее; зак.

Разм. Зарасці жорсткімі кароткімі валасамі (пра твар). Твар зашчацінеў. Шчокі зашчацінелі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малатана́жны, ‑ая, ‑ае.

З малым танажом (пра судна, вагон, аўтамабіль і пад.). Малатанажнае судна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

малаўжыва́ны, ‑ая, ‑ае.

Які не быў у частым ужыванні; амаль новы (пра адзенне, абутак).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

двухакто́вы і двуха́ктавы, ‑ая, ‑ае.

Які складаецца з двух актаў (пра п’есу). Двухактовая камедыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзяці́нець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Разм. Траціць развагу, выжываць з розуму (звычайна пра старых).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

душашчыпа́льны, ‑ая, ‑ае.

Разм. іран. Сентыментальны, чуллівы (пра музыку, прамову і пад.). Душашчыпальны раманс.