Сікура́цыя ‘грашовыя сродкі, атрыманыя за страхоўку маёмасці’ (Сцяшк.). Запазычанне з польск. sekuracyja ‘страхаванне’ < asekuracyja, якое з лац. ad ‘да’ і securus ‘трывалы’ (Варш. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Траты́л ‘хімічнае рэчыва з выбуховымі ўласцівасцямі’ (ТСБМ). Запазычана з англ. trotyl са скарочанага trinitrotoluen ‘трынітраталуол’, хутчэй за ўсё, праз рускую мову (ЕСУМ, 5, 651).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бестурбо́тнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць бестурботнага; адсутнасць турботы. Лабановіч аднойчы сустракаўся з ім і ўпадабаў пастуха за бестурботнасць, [весялосць] і лагоднасць. Колас.
2. Бестурботныя адносіны да чаго‑н. А на гэтых пасяджэннях знаходзіліся ахвотнікі і пахвальвалі .. [Шалюту] за заслугі. Пачало расці патрошку зазнайства, з’явілася бестурботнасць. Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адві́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Ухіляцца, адмаўляцца ад чаго‑н. з дапамогай хітрыкаў. [Стражнік:] — Прызнавайся, Раман, нечага адвільваць. Што ты чуў? Колас. Пакуль галасаваць, ці за таго, ці за другога — ужо было вырашана. — І што б там ні стала — Яўгена! — Няма там чаго адвільваць! Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аб’е́здчык, ‑а, м.
1. Работнік лясніцтва, які наглядае за вядзеннем лясной гаспадаркі на сваім участку і за работай леснікоў. Калісьці гэты Атрошка служыў у Аляксееўцы лесніком, потым яго перавялі ў Масевічы аб’ездчыкам. Пальчэўскі.
2. Той, хто прывучае маладых коней хадзіць пад сядлом, у вупражы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ліпу́чы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і ліпкі. Ліпучыя пясчанікі, запоўненыя дзе чорнай, дзе карычневай, а дзе шэрай вадкасцю, усё не канчаліся. М. Ткачоў. Вясна была ў самым разгары. Танклявыя таполькі выкінулі ліпучыя пупышкі. Лукша. Жаночыя размовы ліпучыя — слова за слова, навіна за навіною. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засудзі́ць, ‑суджу, ‑судзіш, ‑судзіць; зак., каго.
Прызнаўшы вінаватым, вызначыць меру пакарання ў судовым парадку; асудзіць. Яшчэ пры цары .. [Цімоха] засудзілі на два гады арыштанцкіх рот за падпал панскай стадолы. Колас. — Засудзяць.. — чую за спіной усхліп. У зале стаіць напружаная цішыня. Суддзя чытае абвінаваўчае заключэнне. Дадзіёмаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
канто́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
1. Невялікае памяшканне для майстра, кіраўніка цэха і пад.
2. Высокі пісьмовы стол з нахіленай дошкай, за якім працуюць, стоячы або седзячы на высокай табурэтцы. Гурген сядзеў за канторкай у духане і падлічваў .. выручку. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
млына́р, ‑а, м.
Уладальнік млына або работнік у млыне; мукамол. Калі .. скончылася веснавая паводка і рэчка ўвайшла ў берагі, млынар ужо на сялянскі завоз пусціў млын. Чорны. Яшчэ калі дзядзька Пракоп быў за старшыню, дык ён паставіў бацьку за млынара ў колішні Лукашоў вятрак. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недагля́д, ‑у, М ‑дзе, м.
Недастатковы нагляд за кім‑, чым‑н. Па абодва бакі вуліцы стаялі цёмныя, шэрыя ад часу і недагляду, дамы. Галавач. // Памылка, промах, зробленыя з-за няўважлівасці, нядбайнасці. — Памылкі і недагляды бываюць, — апусціўшыся на крэсла і абмякшы неяк, прызнаў Ваўчок. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)