фла́гманскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да флагмана, належыць яму. Флагманскі карабель.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

юнна́таўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да юнната, належыць яму. Юннатаўскі гурток.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спадаро́жнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. каму. Ісці, ехаць разам з кім-н., быць яго спадарожнікам.

С. знаёмым у паездцы на экскурсію.

2. перан., каму-чаму. Знаходзіцца з нечым у непарыўнай сувязі, адбывацца адначасова або ўслед за чым-н.

Яму заўсёды спадарожнічала ўдача.

Песня і музыка спадарожнічаюць людзям усё жыццё.

|| наз. спадаро́жнічанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тру́дно нареч., безл., в знач. сказ. ця́жка;

ему́ тру́дно прихо́дится яму́ ця́жка прыхо́дзіцца;

тру́дно пове́рить ця́жка паве́рыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абкла́сці сов. (положить что-л. вокруг кого-, чего-л.) обложи́ть; (покрыть, выстлать что-л. чем-л. — ещё) вы́ложить;

а. хво́рага паду́шкамі — обложи́ть больно́го поду́шками;

а. я́му каме́ннем — обложи́ть (вы́ложить) я́му камня́ми;

а. ва́нную ка́фляй — обложи́ть (вы́ложить) ва́нную ка́фелем

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прамару́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.

Спазніцца, марудзячы; не зрабіць чаго‑н. своечасова. Машкін яшчэ больш намогся, каб паўзці хутчэй, бо яму здалося, што калі хоць крыху прамарудзіць, то ракета ўпадзе проста яму на плечы. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэнісі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Ігрок у тэніс. — Калі думкі тэнісіста лунаюць па-за кортам, яму цяжка разлічваць на поспех, — у тон яму адказвала Валя, чакаючы, што Павел зразумее намёк і раскажа пра свае турботы. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

яго́,

1. Р і В склон ад асабовых займеннікаў ён і яно. Вера разумела яго [Сымона] і спачувала яму. Зарэцкі.

2. У значэнні прыналежнага займенніка: які належыць яму. Яго сям’я. Яго кнігі. □ Яго [Навасада] мары ўвачавідкі ажыццяўляліся. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

е́сціся несов.

1. безл. е́сться;

яму́ до́бра е́лася і піло́ся — ему́ хорошо́ е́лось и пило́сь;

2. страд. поеда́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

непамы́сна нареч., в знач. сказ. неприя́тно, доса́дно, го́рестно;

яму́ зрабі́лася ве́льмі н. — ему́ ста́ло о́чень неприя́тно (доса́дно, го́рестно)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)