дабрадзе́й, ‑я, м.
1. Той, хто чыніць дабро, аказвае дапамогу, паслугу каму‑н.; дабрачынец. — Прыходзьце, даражэнькія мае, часцей: вы толькі і засталіся нашымі сябрамі-дабрадзеямі. Гартны. На словах дабрадзей, а на справе ліхадзей. З нар.
2. Разм. Форма сяброўскага звароту да каго‑н., часам з адценнем іроніі, злараднасці. — Памыляешся, дабрадзей, мне пайшоў ужо дваццаць другі год. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мак, ‑у, м.
1. Расліна з высокім сцяблом і вялікімі, часцей за ўсё чырвонымі кветкамі, плод якой мае выгляд каробачкі з дробным насеннем.
2. зб. Насенне гэтай расліны, якое ідзе ў ежу. Піражкі з макам.
•••
Рассыпацца дробным макам гл. рассыпацца.
Сесці макам гл. сесці.
Сыпаць макам гл. сыпаць.
Таўчы мак гл. таўчы.
Як маку — вельмі многа.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каўне́р, ‑няра, м.
Верхняя, часцей прышыўная частка адзення, якая прылягае да шыі. Вышыты каўнер. Каракулевы каўнер. Паставіць каўнер. □ Шэрае летняе паліто .. [Зараніка] стала плямістым, капялюш намок, і з абвіслых палёў сцякала за каўнер вада. Хадкевіч. Каўнер ціснуў горла, замінаў гаварыць. Мележ.
•••
Браць (узяць) за каўнер гл. браць.
За каўнер не капае гл. капаць.
Закласці за каўнер гл. закласці.
[Ням. Kolner.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
палітру́к, ‑а, м.
1. Ва Узброеных Сілах СССР да 1942 г. — асоба, якая кіравала палітычнай работай у падраздзяленнях вайсковых часцей. Палітрук роты.
2. Ва Узброеных Сілах СССР з 1935 па 1942 г. — воінскае званне для розных катэгорый палітычнага саставу. Камандаваў атрадам механік Ленінскай МТС Сцяпан Ваўчок, камісарам у яго быў Паходня, малодшы палітрук па воінскаму званню. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пласту́н, ‑а, м.
1. Казак асобых пяхотных часцей Чарнаморскага і Кубанскага казачых войск, якія камплектаваліся ў 19 і пачатку 20 ст. з ліку добраахвотнікаў-разведчыкаў, што спецыялізаваліся на старажавой службе ў чаратах і плаўнях Кубані.
2. Разведчык, які рухаецца, перамяшчаецца паўзком. Калі цяпер выйдзе хоць невялічкая затрымка, то разрэдзіцца змрок і немцы могуць заўважыць пластуноў на прагаліне. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пле́ўка, ‑і, ДМ плеўцы; Р мн. плевак; ж.
1. Скурка, якая ўтвараецца на паверхні нерухомай вадкасці. Цяпер сажалка пакрыта зялёнай плеўкай. Бядуля.
2. Перапонка. Пальцы задніх ног [у баброў] злучаны плеўкай, як у гусей. Маўр.
3. Тонкі пласт чаго‑н. Дождж закапаў часцей, хутка светлыя вадзяныя ніткі пацягнуліся ад хмары на зямлю, услалі яе тонкаю плеўкай туману. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыдра́цца, ‑дзяруся, ‑дзярэшся, ‑дзярэцца; ‑дзяромся, ‑дзерацеся; зак., да каго-чаго.
Выкарыстаць што‑н. як зачэпку для заўвагі, папроку, абвінавачання, часцей неабгрунтаваных. Прыдрацца да слова. □ У семінарыю [Жылуновіча] не прынялі: прыдраліся да таго, што нібыта перарос. С. Александровіч. // Абвінаваціць, унікнуць каго‑н. у чым‑н. без дастатковых падстаў. Нават самыя прыдзірлівыя прарабы і майстры не маглі прыдрацца да .. начальніка будоўлі. Дадзіёмаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рабі́на, ‑ы, ж.
1. Дрэва сямейства ружакветных, на якім гронкамі растуць аранжава-чырвоныя ягады. Рабіна ля школы звесіла свае багатыя ярка-чырвоныя гронкі. Кавалёў.
2. часцей мн. (рабі́ны, ‑ін). Ягады гэтага дрэва. За платамі ў садах падалі спелыя яблыкі, і над намі спелі рабіны. Чорны.
•••
Чарнаплодная рабіна — куст сямейства ружакветных, які дае плады ў выглядзе вялікіх чорных ягад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ста́рыца, ‑ы, ж.
Старое, перасохлае рэчышча. [Сабіна] на момант застывае з іголкай у руцэ, радасна і неяк задумліва глядзіць не на бераг, а ўбок, налева, дзе бурым чаротам цямнее старыца — даўняе, парослае лазой, рэчышча ракі. Ракітны. Усё часцей трапляюцца старыцы — вялікія паўколы бліскучай, люстранай роўнядзі: гэта тыя ўчасткі, дзе цякла Прыпяць раней і якія спрамілі рачнікі. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
таро́пкі, ‑ая, ‑ае.
Які спяшаецца (часцей пра чалавека). Разам з таропкім натоўпам пасажыраў праз шырокія вароты станцыі Леанід выйшаў у горад. Шахавец. // Уласцівы таму, хто спяшаецца, робіць што‑н. паспешна. [Алёшка] чуў .. частыя таропкія крокі [Рэні] на садовай сцежцы. Лынькоў. Рухі ў Тарасевіча былі таропкія, нібы яму было нялоўка, і гэты стан гаспадара пачаў перахавацца і Рыгору. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)