грацыёзны, ‑ая, ‑ае.
Поўны грацыі (у 1 знач.); прыгожы ў позах, зграбны. Грацыёзная паходка. Грацыёзная постаць. □ Еўрапейская казуля невялікая, у метр даўжынёй, грацыёзная і быстрая ў сваіх рухах жывёла. Прырода Беларусі. // Стройны па форме, вытанчана прыгожы (пра творы мастацтва). Грацыёзны танец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вульга́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Пошлы, непрыстойны, грубы. Вульгарны танец. Вульгарны выраз.
2. Спрошчаны да крайнасці, да скажэння сэнсу. Вульгарны матэрыялізм. Вульгарны сацыялагізм. □ — Мастацтва не можа цярпець вульгарнай просталінейнасці, — сказаў .. [мастак] прыяцелю і ступіў крок наперад, даючы зразумець, што галоўнае сказана ім. Скрыган.
[Ад лац. vulgaris — агульнанародны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
казачо́к, ‑чка, м.
1. Памянш.-ласк. да казак 1 (у 2 знач.).
2. У рускіх дваран, памешчыкаў — хлопчык-слуга, звычайна апрануты ў казакін і падстрыжаны па-казацку.
3. Народны танец з паступова нарастаючым тэмпам, а таксама музыка да гэтага танца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шэйк, ‑а, м.
Сучасны англійскі танец, які выконваецца ў манеры сцэнічных паводзін бітлаў, а таксама музычны рытм, які з’яўляецца асновай для некаторых іншых танцаў. Ужо праз хвіліну Юрка і Алег знялі пінжакі: пілаваць дровы было б лягчэй, як танцаваць шэйк. Ярашэвіч.
[Ад англ. shake — трэсціся.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гало́п, ‑у, м.
1. Хуткі алюр, бег каня наўскач. Конь .. пусціўся ў шалёны галоп, і коннік не стрымліваў яго, не сцішаў. Лынькоў.
2. Даўнейшы танец у хуткім тэмпе, а таксама музыка да гэтага танца. Зайграць галоп.
•••
З месца ў галоп гл. месца.
[Фр. galop.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
венге́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
1. гл. венгры.
2. Куртка з нашытымі папярочнымі шнурамі. На салдатах былі чорныя венгеркі і чорныя шапкі. Лынькоў.
3. Бальны танец, запазычаны ў венграў.
4. часцей мн. (венге́ркі, ‑рак). Пашыраны сорт сліў фіялетавага колеру.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
галубе́ц I, -бца́ м., см. галубцы́
галубе́ц II, -бцу́ м., хим. голубе́ц
галубе́ц III, -бца́ м., уст. (танец) голубе́ц
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пласты́чны, -ая, -ае.
1. гл. пластыка.
2. Здольны пад ціскам мяняць форму; не ломкі, плаўкі.
Пластычныя масы (матэрыялы, атрыманыя з прыродных або штучных злучэнняў — палімераў, якія фармуюцца пры награванні і пад ціскам і захоўваюць нададзеную форму).
3. Які мае адносіны да хірургічнай перасадкі скуры і бліжэйшых падскурных тканак.
Пластычная аперацыя.
4. Прыгожы гарманічнасцю сваіх форм і рухаў, плаўны.
П. танец.
|| наз. пласты́чнасць, -і, ж. (да 2 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Мікі́та ’стары танец: двое трымаюцца за канцы палкі і, перакідваючы ногі праз яе, па чарзе пытаюцца: — «Мікіта, ці ты-та? — Не я-та, мой тата!» (зах., Даль). Інакш у БелСЭ, 7 (гл.). Ад імя Мікіта (як і «Лявоніха», «Яйка», «Юрачка»), якое з с.-грэч. Νικήτης.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́йвах ’пярэпалах’: … нарабіла вялікага рэйваху (Дзядзька Квас. Роздумы на калёсах. Беласток, 1995. С. 114). Укр. рейвах ’вэрхал, мітусня, беспарадак’, польск. rejwach ’тс’, чэш. rajboch ’беспарадак’. Паводле Махэка — няяснае (Махэк₂, 506). Брукнер выводзіць ад rej ’танец’ (Брукнер, 457). З ідыш rejwach ’шум, мітусня’ (Каня, Słownik, 189).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)