брані́раваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад брані́раваць.

бранірава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад бранірава́ць.

2. у знач. прым. Пакрыты бранёю (у 2 знач.). [Залыгін:] — Браніраваны поезд прыбыў у распараджэнне Мінсказа Савета. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лускава́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Пакрыты луской, лускамі; з луской, лускамі. Лускаватая змяя. Лускаваты ствол дрэва.

2. у знач. наз. лускава́тыя, ‑ых. Атрад класа паўзуноў, які аб’ядноўвае падатрады хамелеонаў, яшчарак, змеяў.

•••

Лускаваты лішай гл. лішай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гле́істы, ‑ая, ‑ае.

1. Які змяшчае ў сабе многа глею; пакрыты глеем. Глеістая глеба. Глеістае дно ракі. □ Над вадою ў глеістых вірах Праплываюць карпы люстраныя. Караткевіч.

2. Абл. Вязкі. Былі гразкія, глеістыя дарогі. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рася́ны, ‑ая, ‑ае і расяны́, а́я, ‑о́е.

Які мае адносіны да расы. Расяная кропля. // Пакрыты расой; росны. Расяная трава. □ Асцярожна ступаў [Бамбала] па мяккай расянай сцежцы. Карамазаў. // Які адбываецца ў час выпадзення расы. Расяное вымочванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уха́бісты, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты вялікай колькасцю ўхабаў, з ухабамі. Дарога ўхабістая, гразкая, і ехаць можна толькі ступою, асабліва ноччу. Галавач. Машына выехала ўжо за горад, неслася па ўхабістай дарозе, быццам уцякала ад некага. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

О́раб, орап (*вораб, *ворап) ’рабіна’ (Жыв. сл.). Да рабіна (гл.). Словаўтваральная структура тлумачыцца тым, што галіны рабіны пакрыты ягадамі, нібы чырвоным снегам. Параўн. вокідзь, окідзь — пра снег на галінах. Тады о́раб (вораб) да *o‑ręb‑ь < rębiti < rębъ. Гл. рабы, ад якога паходзіць і рабіна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пля́місты, ‑ая, ‑ае.

1. Пакрыты плямамі, з плямамі (у 1 знач.). Аднекуль ззаду слухачоў імкліва прабіраецца да эстрады баец — у касцы і плямістай плашч-палатцы. Ракітны.

2. Як састаўная частка некаторых заалагічных назваў. Плямісты алень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камяні́сты, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты, усыпаны каменнем, з вялікай колькасцю камення. Камяністае поле. Камяністае дно. Камяністая глеба. □ Калёсы трасуцца па камяністай дарозе, барабаняць. Скрыган. Гліністая вуліца паволі спаўзала да ракі, дзе абрывалася высокім камяністым берагам. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазеляне́лы, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты зялёнай цвіллю, мохам і пад. Пазелянелая страха. □ Па выслізганым вочапе ледзь гойдаецца драўлянае пазелянелае вядро. Шамякін. // З бледным, зямлістым колерам твару. На другі дзень бацька ўстаў позна, пазелянелы, пастарэлы, нібы вымачаны. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замшэ́лы і заімшэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Аброслы, пакрыты мохам. Замшэлая страха. Замшэлы камень. □ Замшэлая яліна выцягнула, як руку, вялізны касматы сук на поўдзень. Лынькоў. У ззянні песцяцца бярозы,.. І роняць сокі — шчасця слёзы — На заімшэлыя камлі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)