прадба́чанне, ‑я, н.

Здольнасць прадбачыць тое, што павінна адбыцца. Навуковае прадбачанне. // Меркаванне аб тым, што павінна адбыцца. Бывае, што прадбачанні нават вопытных людзей аказваюцца памылковымі. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыжыва́льнасць, ‑і, ж.

Здольнасць жывога арганізма або яго частак, органаў прыстасоўвацца да новых умоў, прыжывацца, прырастаць да чаго‑н. Прыжывальнасць саджанцаў. Прыжывальнасць расады. Прыжывальнасць перасаджанай скуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ура́жлівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць уражлівага; здольнасць лёгка ўспрымаць уражанні. Радасная ўхмылка Наталлі развеяла .. уражлівасць [Рыгора]. Гартны. [Падпалкоўнік:] — Трэба ведаць салдат, пабываўшых на фронце. У іх павышаная ўражлівасць. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зрокздольнасць бачыць; погляд’. Чэш., славац. zrak ’тс’, славен. zrȃk ’паветра, прамень’, серб.-харв. зра̑к ’паветра’, зра̑к, зра̏ка ’прамень, святло’, балг. зрак ’прамень, святло’ перан. ’зрок’, макед. зрак ’прамень, святло’, дыял. ’погляд’. Ст.-слав. зраkъ ’зрок’. Ст.-рус. зракъ ’выгляд, вобраз; зрок’. Рус. зрак > зрачок Фасмер (2, 105) лічыць стараславянізмам, прыводзячы ўсх-слав. форму зорок; Шанскі, 2, З, 109. Тады зрок трэба лічыць паланізмам, які адлюстроўвае польск. літ. wzrokздольнасць бачыць, погляд’, уст. ’вока’. Пачатковае w‑ магло быць утрачана ў бел., калі ўлічваць взрокъ у Скарыны, у Александрыі (Булыка, Запазыч., 62). Але і ў ст.-польск. была форма zrok (Рэчак), якая і магла адлюстравацца ў бел. літ. форме. Корань той самы, што зрэнкі, зара, зарыць (гл.). Копечны, Zákl. zásoba, 429–30.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кліва́ж, ‑у, м.

Сістэма лінейных трэшчын у горнай пародзе, якія ўзнікаюць пад уплывам ціску і надаюць гэтай пародзе здольнасць расшчапляцца на тонкія пласціны незалежна ад яе слаістасці.

[Фр. clivage — расслаенне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

удо́йнасць, ‑і, ж.

1. Здольнасць жывёлы даваць тую або іншую колькасць малака. Правільны догляд за каровамі амаль удвая павысіў іх удойнасць. «Полымя».

2. Тое, што і удой.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ачмурэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які страціў здольнасць ясна ўспрымаць і разумець навакольнае; які знаходзіцца ў стане ачмурэння. Нехта вывалак ачмурэлага Фадзея з будыніны і пакінуў у бульбяніку. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

люмінафо́ры, ‑аў; адз. люмінафор, ‑у, м.

Арганічныя і неарганічныя рэчывы, якія маюць здольнасць свяціцца пад уздзеяннем знешніх фактараў, дзякуючы чаму выкарыстоўваюцца ў вытворчасці лямп дзённага святла і пад.

[Лац. lumen — святло і грэч. phorós — які нясе.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электраёмістасць, ‑і, ж.

1. Здольнасць цела ўспрымаць электрычны зарад. Электраёмістасць цела.

2. У фізіцы — велічыня, якая характарызуе сувязь паміж зарадам, перададзеным двум праваднікам, і рознасцю патэнцыялаў у іх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кружы́цца, кружу́ся, кру́жышся, кру́жыцца; незак.

1. Рухацца па крузе.

К. ў вальсе.

2. Лятаючы, рабіць кругі.

Бусел кружыцца над гняздом.

Самалёт кружыўся над горадам.

3. Узнімаць снег, пыл, месці (пра мяцеліцу, завіруху і пад.).

Кружыцца мяцеліца.

Галава кружыцца ў каго

а) пра галавакружэнне;

б) хто-н. зазнаўся, страціў здольнасць цвяроза разважаць.

|| наз. кружэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)