рэзана́нс, -у, м.

1. З’ява рэзкага ўзрастання амплітуды вымушаных ваганняў сістэмы пры набліжэнні частаты (у 2 знач.) перыядычнага знешняга ўздзеяння да частаты яе ўласных ваганняў (спец.).

Р. токаў.

Аптычны р.

2. Здольнасць узмацняць гук, уласцівая рэзанатарам або памяшканням, сцены якіх добра адбіваюць гукавыя хвалі.

Кіназала дае добры р.

3. перан. Водгук, водгаласак, уражанне, зробленае на многіх.

Прамова атрымала шырокі грамадскі р.

|| прым. рэзана́нсны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Рэзанансная елка (для вырабу музычных інструментаў; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Сва́стыка ‘знак у выглядзе крыжа з загнутымі пад прамым вуглом канцамі — эмблема германскага фашызму (першапачаткова культавы знак некаторых старажытных рэлігій)’ (ТСБМ). З ням. Swastika ‘тс’, што ўзыходзіць да ст.-інд. svastika ‘сустрэча, весялосць, здароўе’ з su‑добры’ і asti ‘быць, існаваць’, роднаснага прасл. *(j)estь (гл. ёсць) гл. Майргофер, 3, 637; Сной₂, 713.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вы́дыхнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.

Выштурхнуць паветра з лёгкіх пры дыханні. — Уф-ф-фф! — выдыхнула паненка, паставіла пасудзінку і, памахаўшы рукамі, быццам яны замерзлі, пажалілася: — Цяжка! Карпюк. // Разм. Вымавіць вельмі хутка, адным выдыхам. Добры вечар, — выдыхнула Ганна, і вочы яе ўспыхнулі радасцю. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падпо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Падстаўка, слуп, які падпірае тое, што можа абваліцца, упасці, зламацца. У садках — падпоркі пад яблынямі, жаўтабокія антонаўкі раз-пораз бухкаюць на зямлю. Навуменка. Знайшоўся якісьці добры чалавек, нарабіў бабінай хатцы падпорак і абклаў яе прызбаю. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыста́нак, ‑нку, м.

Тое, што і прыстанішча. — А чым вам тут, у цёткі Хімы, благі прыстанак? Хата вялікая. Гаспадарка добрая. Сабаленка. Змораныя дальняй дарогай, мы марылі толькі аб адным: хутчэй бы знайсці добры прыстанак ды адпачыць, каб прывесці сябе ў нармальны чалавечы выгляд. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стальма́х, ‑а і стэ́льмах, ‑а, м.

Майстар, які робіць калёсы, сані. [Бацька] быў добры стальмах і цясляр, рабіў калёсы і сані, кадушкі і ночвы, ставіў хаты і крыў стрэхі. Бялевіч. Бацька расказвае, як некалі яго дзеда, спрытнага стэльмаха, пані запрасіла ў маёнтак адрамантаваць каламажку. Рамановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

туды́-сюды́, прысл.

Разм.

1. Тое, што і сюды-туды. Мацей .. пастаяў у варотах, патупаў туды-сюды, граблі ўзяў, падгроб каласкі па таку ў адну кучу. Краўчанка.

2. у знач. вык. Сыдзе, нічога. Тавар гэты яшчэ туды-сюды. // Ні добры, ні дрэнны. Кватэра туды-сюды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прили́чный

1. (пристойный) прысто́йны;

2. (удовлетворительный) здавальня́ючы; (хороший) до́бры; (неплохой) нядрэ́нны, няке́пскі, неблагі́;

прили́чные за́работки до́брыя (нядрэ́нныя, няке́пскія) заро́бкі;

прили́чные успе́хи здавальня́ючыя (до́брыя, нядрэ́нныя, няке́пскія, неблагі́я) по́спехі;

3. (соответствующий) адпаве́дны;

прили́чная слу́чаю речь адпаве́дная вы́падку прамо́ва;

4. (изрядный) ла́дны, даво́лі вялі́кі; (большой) вялі́кі; (хороший) до́бры;

прили́чное вознагражде́ние даво́лі вялі́кая (вялі́кая, до́брая) узнагаро́да.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

густ (род. гу́сту) м. (эстетический) вкус;

у яго́ до́бры г. — у него́ хоро́ший вкус;

адзява́цца з гу́стам — одева́ться со вку́сом;

(прыйсці́ся) да гу́сту — (прийти́сь) по вку́су;

мець г. — име́ть вкус

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поря́дочныйII

1. (честный) прысто́йны;

поря́дочный челове́к прысто́йны чалаве́к;

2. разг. (довольно хороший) даво́лі (-такі) до́бры; (недурной) нядрэ́нны;

поря́дочная пого́да даво́лі (-такі) до́брае (нядрэ́ннае) надво́р’е.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)