прыдаро́жны, ‑ая, ‑ае.

Які размяшчаецца паабапал, каля дарогі. Маўкліва стаялі старыя прыдарожныя бярозы, раняючы долу першае пажоўклае лісце. Хадкевіч. Прайшоўшы якую сотню крокаў, [Самцэвіч] садзіўся на прыдарожны камень ці на купіну, клаў блакнот на калені і рабіў замалёўкі. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пятлі́сты, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і пятлясты. У познюю восень сорак першага года, калі ішлі цяжкія баі пад Масквой, пятлістыя дарогі вайны звялі ў адной роце Івана Салаўёва — нядаўняга механіка рамонтных майстэрань — і Сяргея Мажэйку — нядаўняга студэнта. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сахары́н, ‑у, м.

Белае крышталічнае вельмі салодкае рэчыва; сурагат цукру. [Людміла Лаўраўна] туга пакавала сваю сумку здабытым таварам, клала зверху колькі пачак запалак, іголкі, сахарын. Якімовіч. Віцю напаілі чаем з сахарынам, абагрэлі пасля дарогі і паклалі спаць на тапчан. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уе́зджаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад уездзіць.

2. у знач. прым. Утрамбаваны, убіты яздой, гладкі, ад доўгай язды. Уезджаны снег. Уезджаная дарога. □ Андрэй ступаў зморана, цяжка. Ногі шукалі дарогі, узбіваліся на ўезджаны грунт, гублялі яго. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папяро́к

1. предлог с род. поперёк;

2. нареч., см. упо́перак 1;

стаць (стая́ць) п. даро́гі — стать (стоя́ть) поперёк доро́ги;

стаць п. го́рла — стать (встать) поперёк го́рла

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Раска́лле ’зімовы час, калі дарогі пакрываюцца лёдам’, раска́ліна ’бездарожжа’ (Ян.), роска́лле ’слата, хлюпота’ (Клім., Сл. Брэс.), стараж.-рус. роскалье ’адліга, бездарожжа’. Утварэнне з прыстаўкай *roz‑ і суф. *‑je, як вынік дзеяння ад *orz‑kal‑iti < *kal‑iti < *kalъ, сюды ж розка́лы ’разводдзе’ (івац., ЛА, 2) і ўкр. ро́зкаль ’бездарожжа’; параўн. Фасмер, 3, 503. Німчук (Давньорус., 158) лічыць лексему паўдзённым рэгіяналізмам старажытнарускай мовы. Гл. кал.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бра́ція, ‑і, ж., зб.

1. Манахі адной абшчыны або манастыра.

2. з азначэннем. Жарт. Людзі, якіх яднае адна справа, агульныя інтарэсы; людзі аднаго круга. [Чмаруцька:] — Наш начальнік дарогі.. глядзіць, каб мы, мазутная, значыцца, брація, залішне на пуці не вытыркаліся. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адува́нчык, ‑а, м.

Расліна сямейства складанакветкавых са сцяблом з малочным сокам, жоўтымі кветкамі і пушыстым семем, якое разносіцца ветрам. Каля дарогі раслі адуванчыкі. □ Чатыры леты Прабеглі над бяляваю галоўкай, Якая, быццам спелы адуванчык, Качаецца пад ветрам вольных песень. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лазня́к, ‑у, м.

Кусты лазы, зараснік такіх кустоў. Па адзін і па другі бок дарогі ляжалі чатырохкутныя сажалкі, .. акаймаваныя густымі кустамі светлалістага лазняку, буйной асакі і кветак. Чарнышэвіч. Адразу за ракой пачыналася каса, на якой буяў густы лазняк. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўдаро́гі, ж.

Палавіна дарогі. Маёнтак яшчэ спаў, калі Гендарсан праехаў паўдарогі ў мястэчка. Чарнышэвіч. Калі ўжо прайшлі паўдарогі, пасылаў дождж, спачатку дробненькі, а потым усё спарнейшы і спарнейшы. Хомчанка.

•••

На паўдарозе (спыніць, спыніцца і пад.) — не закончыўшы распачатай справы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)