пенапла́ст, ‑у, М ‑сце, м.

Пластмаса з вялікай колькасцю пораў і поласцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

працаёмкасць, ‑і, ж.

Уласцівасць працаёмкага; патрэба ў вялікай затраце працы. Знізіць працаёмкасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разя́віўшы,

Дзеепрысл. зак. ад разявіць.

•••

Разявіўшы рот — з вялікай цікавасцю, увагай (слухаць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сафрані́н, ‑у, м.

Спец. Фарбавальнік чырвона-фіялетавага колеру, які вызначаецца вялікай устойлівасцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сямізо́р’е, ‑я, н.

Сем бачных зорак у сузор’і Вялікай і Малой Мядзведзіцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

траты́л, ‑у, м.

Цвёрдае крышталічнае рэчыва жоўтага колеру з вялікай выбуховай сілай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напладзі́цца, ‑плодзіцца; пераважна безас. зак.

Разм.

1. З’явіцца на свет, радзіцца ў вялікай колькасці. Напладзілася мух. □ Быў якраз чэрвень, і Міхась дзівіўся, колькі напладзілася сёлета шпакоў. Сачанка.

2. перан. Развесціся ў вялікай колькасці. Напладзілася гультаёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́сленіца², -ы, ж.

1.вялікай літары). Старажытнае славянскае свята провадаў зімы, аднесенае на тыдзень перад Вялікім постам.

Святкаваць Масленіцу.

2. Аб добрым, забяспечаным жыцці.

Не жыццё, а м.

|| прым. ма́сленічны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Купа́лле, -я, н.вялікай літары).

Старажытнае свята летняга сонцастаяння ва ўсходніх славян, якое святкуецца ў ноч на 7 ліпеня (24 чэрвеня па старым стылі).

|| прым. купа́льскі, -ая, -ае.

Купальская ноч.

Купальская кветка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Рэнеса́нс, -у, м.вялікай літары).

Эпоха росквіту навук і мастацтваў у Еўропе, якая прыйшла на змену Сярэдневякоўю і абвясціла зварот да чалавека як да вышэйшага пачатку быцця; Адраджэнне.

|| прым. рэнеса́нсны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)