мно́жыльны, -ая, -ае.

Які прызначаны для размнажэння, капіравання чаго-н. (рукапісаў, чарцяжоў і пад.).

М. апарат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

муэдзі́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Служыцель пры мячэці, які з мінарэта заклікае вернікаў на малітву.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падбяро́завік, -а, мн. -і, -аў, м.

Ядомы грыб з буравата-чорнай шапкай, які расце ў бярэзніку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падгу́зак, -зка, мн. -зкі, -зкаў, м.

Кавалак тканіны, які падсцілаецца грудному дзіцяці пад ніжнюю частку цела.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падску́рны, -ая, -ае.

Які знаходзіцца пад скурай або ўводзіцца пад скуру.

П. слой тлушчу.

Падскурнае ўпырскванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падупа́лы, -ая, -ае (разм.).

1. Які пачаў занепадаць.

Падупалая гаспадарка.

2. Слабы, хваравіты.

П. здароўем чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазача́савы, -ая, -ае.

Не абмежаваны рамкамі часу, які разглядаецца па-за часам.

|| наз. пазача́савасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пако́рлівы, -ая, -ае.

Паслухмяны, падатлівы; які выражае пакору.

П. характар.

П. тон.

|| наз. пако́рлівасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Вузкі доўгі дыванок з грубай тканіны, які рассцілаецца на падлозе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

агульнаадукацы́йны, -ая, -ае.

Які дае не спецыяльную, а агульную адукацыю; звязаны з агульнай адукацыяй.

Агульнаадукацыйная школа.