коснаязы́кі, ‑ая, ‑ае.

Хворы на коснаязыкасць; з коснаязыкасцю. // Невыразны, незразумелы (пра мову). Коснаязыкая мова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтэрвака́льны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца паміж галоснымі гукамі (пра зычныя гукі і іх становішча).

[Ад лац. inter — паміж, vocalis — галосны гук.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калду́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., што.

Разм. Блытаць, кудлачыць (пра валасы, шэрсць і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задратава́ць, ‑туе; зак., што.

Параніць нагу, зачапіўшы на хаду падковай другой нагі (пра каня).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задры́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. пагард. занасіць, забрудзіць (пра вопратку). Задрыпаць нагавіцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заілі́цца, ‑ліцца; зак.

Запоўніцца ілам, пяском і пад. (пра рэчышча ракі, канала, ложа вадаёма).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зламо́ўны, ‑ая, ‑ае.

Уст. Схільны злосна, з’едліва гаварыць пра каго‑, што‑н. Зламоўны стары.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змало́цца, змелецца; зак.

Раздрабніцца, ператварыцца ў муку і пад. (пра зерне). Жыта мякка змалолася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змуці́ць, змучу, змуціш, змуціць; зак., што.

Узбоўтваючы, зрабіць мутным; замуціць (пра вадкасці). Змуціць ваду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зява́цца, ‑аецца; безас. незак.

Разм. Пра жаданне зяваць, пазяхаць. Нешта зяваецца, мусіць, на дождж.