Завіха́цца ’спяшацца працаваць’ (Жд. 3). Рус. пск. завиха́ться ’качацца’, бранск. ’ламацца, вярцецца, мітусіцца’. Ад віхаць (гл.) з прэфіксам за‑ і постфіксам ‑ца (< -ся).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перае́сца ’спалохацца’ (шчуч., Сцяшк. Сл.) у сказе: нехта за мной гнаўся, то на́чыста перае́лася. З польск. przejąć się ’ўзяць да сэрца, узрушыцца, занепакоіцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прысе́сць, про́сясць, про́сяць, про́сізь ’палатно, натканае за адзін прыём; палатно, складзенае ў выглядзе гармоніка’ (віл., чэрв., пух., іўеў., шчуч., Сл. ПЗБ). Гл. прасе́сць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Путры́ш ’шворан’ (слонім., Сл. ПЗБ). Няясна; як тэхнічная дэталь хутчэй за ўсё запазычана з нямецкай, параўн. с.-в.-ням. puterich ’шланг’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Слішч ‘смоўж’ (ТС). Хутчэй за ўсё, да слізкі (гл.) у выніку субстантывацыі першаснага *slizъkъ, параўн. сліш ‘смоўж’ (Сл. ПЗБ); магчымы ўплыў наступнага слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адка́зны, ‑ая, ‑ае.
1. Чалавек, на якога ўскладаецца адказнасць; які нясе адказнасць за каго‑, што‑н. Адказны рэдактар. Адказны дзяжурны. / у знач. наз. адка́зны, ‑ага, м.; адка́зная, ‑ай, ж. Адказны за вечар. □ І кім жа яны, і чаму ж яны Так бязлітасна перагружаны? Не адказныя, не начальнікі, А пакутнікі-сумяшчальнікі. Крапіва. Адна з.. [жанчын], самая старэйшая ўзростам, Гарпіна, была вызначана адказнай за даенне і размеркаванне малака. Галавач. // Звязаны з разуменнем важнасці чаго‑н., гатоўнасці адказваць за каго‑, што‑н. Адказныя адносіны да справы.
2. Надзвычай важны, значны. Адказная работа. Адказная задача. Адказнае даручэнне. Адказная роля. Адказная пасада.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заляце́ць, ‑лячу, ‑ляціш, ‑ляціць; ‑ляцім, ‑леціце, ‑ляцяць; зак.
1. Летучы, апынуцца далёка або высока. Заляцець на Месяц. // Летучы, апынуцца за чым‑н., за якім‑н. прадметам. Мяч заляцеў за плот. Самалёт заляцеў за хмару.
2. Уляцець, папасці куды‑н. Заляцела ў Васеў двор старая варона. Курто. Толькі суседзі яшчэ пільнавалі свае хаты, каб якая-небудзь выпадковая іскра не заляцела на іх стрэхі. Шамякін.
3. У час палёту наведаць якое‑н. месца, спыніцца ненадоўга. Самалёт заляцеў, каб забраць пошту. // перан. Разм. Спяшаючыся, забегчы мімаходам да каго‑н. У спешцы Гуз пераблытаў і, замест таго, каб трапіць на кармакухню, заляцеў у радзілку. Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
меда́ль, ‑я, м.
Знак пераважна ў выглядзе металічнага кружка з якім‑н. рэльефным адбіткам і надпісам для ўзнагароды за асаблівыя заслугі, баявыя і працоўныя подзвігі. Медаль «За адвагу». Медаль «За працоўную доблесць». □ Тры стужкі — адзнакі аб раненнях, ордэны і медалі на гімнасцёрцы самі сабой сведчылі аб .. шляху [Паходні] ў гады вайны. Хадкевіч. // Падобны знак, які выдаецца за выдатныя поспехі ў вучобе або пераможцам конкурсаў, спаборніцтваў. Залаты алімпійскі медаль. □ Уладзімір Ільіч ганарыўся залатым медалём, які ён атрымаў разам з атэстатам сталасці. Чарнышэвіч. // Падобны знак, выпушчаны ў памяць аб якой‑н. гістарычнай падзеі або ў гонар выдатнага дзеяча.
•••
Адваротны бок медаля гл. бок.
[Фр. médaille.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наўздаго́н, прысл. і прыназ.
1. прысл. Услед за тым, хто (што) аддаляецца, адыходзіць. Апошні вагон вухнуў ветрам у твар Андрэю і ўцёк наўздагон. Пестрак. Бяжыш ты насустрач кулям з страшэнным бязгучным крыкам І тупат пяхотных дывізій спяшыць за табой наўздагон. Панчанка.
2. прыназ. з Д. Спалучэнне з прыназоўнікам «наўздагон» вырашае прасторавыя адносіны: ужываецца пры абазначэнні асобы ці прадмета, якія аддаляюцца і ўслед за якімі хто‑, што‑н. пасылаецца. Генадзь падняўся і шпарка пашыбаваў прэч. — Куды ж ты? — кідае наўздагон яму Мікола. Васілёнак. Косця выскачыў на ганак і доўга глядзеў .. [Наташы] наўздагон, аж пакуль яна не схавалася за хатамі. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́вад 1, ‑а, М ‑дзе; мн. павады, ‑оў; м.
Прывязаная да аброці вяроўка або рэмень, на якіх водзяць каня, радзей — цяля, карову. [Кандрат] сярдзіта крыкнуў: «Тпру!» — і, схапіўшы коней за павады, вывеў іх з баразны. Лобан. За хлопцам, на повадзе, таксама звесіўшы галаву, неахвотна плёўся конь. Мележ. За санкамі валачэцца прывязаная повадам карова. Бядуля.
по́вад 2, ‑у; мн. повады, ‑аў; м.
Тое, што можа паслужыць асновай, зачэпкай для чаго‑н. Але Вінцусь Шавель не прыняў .. [суседавых] слоў за ўцеху, а выкарыстаў як повад да лаянкі. Гартны. Увесь дзень на полі, робяць, шчыруюць, ну і пажартуюць хвілінай, калі знойдзецца повад. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)