асьмі́на, ‑ы, ж.
1. Старая мера аб’ёму сыпкіх цел, роўная палове чвэрці ці 1/8 бочкі (каля 105 л). Цешыла яе [маці] і тое, што скупы Вінцук усё ж прывёз нам за нашу службу дзве асьміны жыта і два мяшкі бульбы. Якімовіч.
2. Пасудзіна мерай на тры пуды збожжа. Мераць асьмінаю. □ На вербах бэры там раслі, на соснах — гарбузы з асьміну. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́бар, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. выбіраць — выбраць.
2. Аб тым, хто выбраны, што выбрана. Адобрыць чый-небудзь выбар.
3. Магчымасць выбраць. Багаты выбар тканін. □ Выбар ёлак быў багаты. Вочы дзяцей разбягаліся ва ўсе бакі. Бядуля.
•••
Без выбару — без разбору, не выціраючы. [Бядуля] чытаў усё цікавае, без выбару і плана. Каваленка.
(Прадаваць, аддаваць) на выбар — прадаваць, аддаваць з правам выбару.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ажы́ўлены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад ажывіць.
2. у знач. прым. Вясёлы, бадзёры, узбуджаны. Калі Віктар адышоў, Мая, усё яшчэ ўзрадаваная, ажыўленая, са шчаслівымі іскрамі ў вачах, хапіла Мікалая за руку і засмяялася. Карпюк. Грукаючы ботамі, у пакой забег ажыўлены Валодзя. Даніленка. // Які выяўляе ажыўленне. Ажыўлены погляд. Ажыўленая ўсмешка. // Цікавы, жывы, займальны. Ажыўленая размова. // Поўны руху, мітусні, дзейнасці; шумны. Ажыўлены парк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абавя́заны, ‑ая, ‑ае.
1. Часцей у знач. вык. з інф. Які мае што‑н. сваім абавязкам, павінен што‑н. выканаць. Успомніў [Піліпчык] самы суровы загад дзядзькі Астапа: усё, што знойдзе ён у лесе ці дзе на полі, абавязаны адразу ж яму паказаць. Лынькоў.
2. каму-чаму. Які знаходзіцца ў даўгу перад кім‑н. Я з маленства табе абавязаны Сэрцам чыстым і светлай душой. Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аблама́цца, ‑ломіцца; зак.
1. Ломячыся, аддзяліцца, адваліцца. Галіна абламалася.
2. Разм. Пад уздзеяннем асяроддзя набыць навыкі культурнага абыходжання. Дзе кухталём, дзе за касу, а дзе анучай — усё настаўляла яе [дачку], пакуль трохі каля людзей абламалася. Ермаловіч.
3. Паддацца чыім‑н. угаворам, націску і пад. Але мала-памалу абламаўся, пацішэў, тым болей што Жаўтых не вельмі зважаў на ягоныя «з генералам» подзвігі. Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абла́шчыць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; зак., каго-што.
Ласкава абысціся з кім‑н., выказаць увагу, спагаду да каго‑н., пашкадаваць. // Лашчачы, выклікаць у жывёліны давер’е да сябе; зрабіць жывёліну рахманай. Аблашчыць сабаку. // перан. Зрабіць прыемнае ўздзеянне (пра вецер, сонца і пад.). Хутка выблісне сонца і аблашчыць сваім цяплом усё наваколле: і раку, і птушак, і росную траву, і беласнежны кіпень чаромхі над вадой. Шыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кварта́л, ‑а, м.
1. Чацвёртая частка года (3 месяцы). Першы квартал. Чацвёрты квартал.
2. Частка горада, абмежаваная некалькімі перакрыжаванымі вуліцамі. Жылыя кварталы. □ У новых кварталах усё зроблена для таго, каб чалавек мог добра, зручна жыць... Мележ. // Разм. Частка вуліцы паміж двума скрыжаваннямі. Прайсці два кварталы.
3. Разм. Аддзяленне гарадской паліцыі ў дарэвалюцыйнай Расіі.
4. Спец. Адзін з квадратных участкаў, на якія разбіваецца лес.
[Ням. Quartal з лац.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кабі́на, ‑ы, ж.
Невялікае, звычайна закрытае, памяшканне спецыяльнага прызначэння (напрыклад, для пілота ў самалёце, вадзіцеля ў аўтамабілі, тэлефонных размоў і пад.). Кабіна для галасавання. Душавая кабіна. □ У празрыстай шкляной кабіне, асветленай гарачым майскім сонцам, на фоне чыстага сіняга неба быў відзён сілуэт кранаўшчыка. Грахоўскі. Пятрусь вылез з пілоцкай кабіны крыху збянтэжаны — ён не чакаў, што яго будзе сустракаць усё сяло. Краўчанка.
[Фр. cabine.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
значэ́нне, ‑я, н.
1. Сэнс, змест. Прамое і пераноснае значэнне. □ Да вушэй ігракоў даляталі толькі словы, але не значэнне іх: звон срэбра .. глушыў іх. Колас. Зараз усё наваколле перад .. поглядам [Білі] набыло новае значэнне. Гамолка.
2. Важнасць, значнасць. Гістарычнае значэнне. Прадпрыемства агульнасаюзнага значэння. □ Тыя здарэнні, што наспяваюць у гушчы рыжскіх рабочых, маюць агромністае, усерасійскае значэнне. Гартны. // Грамадская роля, прызначэнне. Выхаваўчае значэнне мастацкай літаратуры.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бэ́сціць, бэшчу, бэсціш, бэсціць; незак., каго-што.
Разм.
1. Лаяць, зневажаць, ганьбіць. Наталля гнеўна бліснула вачамі: не, таго, што яна лічыць святым, яна бэсціць не дасць! Скрыган. — Дурань стары! — ўскрыкнула аж бабулька і сціхамірылася, выліўшы вон усё накіпелае, забыўшыся, што, мо, і не след перад малым бэсціць гэтак дзеда. Шынклер.
2. Брудзіць, псаваць, даводзіць да непрыгоднасці што‑н. Бэсціць вопратку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)