разасса́цца, ‑ссецца; зак.

Апасці, знікнуць у выніку паглынання здаровым асяроддзем (пра пухліны, зацвярдзенні і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэало́гія, ‑і, ж.

Сукупнасць метадаў даследавання плыні і дэфармацыі рэальных асяроддзяў (вадкасцей, дысперсных сістэмі пад.).

[Ад грэч. rhéos — плынь і logos — навука.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саманастро́йка, ‑і, ДМ ‑ройцы, ж.

Аўтаматычная настройка механізма, сістэмы механізмаў, кібернетычнага ўстройства і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сардані́чны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Зласліва-насмешлівы, кплівы, з’едлівы (пра смех, усмешку і пад.). Сарданічная ўсмешка.

[Ад лац. выразу risus sardonicus — сарданічны смех.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіне́ль, ‑і, ж.

Шнурок з аксаміцістым ворсам для вышывання, упрыгожання жаночага адзення, капелюшоў і пад.

[Ад фр. chenille.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

снегаачы́стка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.

Расчыстка вуліц, дарог і пад. ад снегу. Арганізаваць снегаачыстку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

снегаўбо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

Уборка снегу з чыгуначнага палатна, вуліц, тратуараў і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спо́днік, ‑а, м.

Рэч, якая падкладваецца пад што‑н., якая з’яўляецца ніжняй часткай чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спы́рхнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Хутка ўзляцець, зляцець адкуль‑н. (пра птушку, матылька і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стая́н, ‑а, м.

Абл. Стаяк (у 1 знач.). Пад млыном можна схавацца за стаян. Кулакоўскі.