Аглу́міцца ’адурэць’ (Нас., Касп., Гарэц.), аглумляцца да глум; а‑ прэфіксальны, як аб гэтым можна меркаваць на падставе граматычнага значэння дзеяслова. Семантычнае развіццё таксама даволі празрыстае ’глуміцца’ > ’рабіць дурным’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паскоціна ’адгароджанае месца для жывёлы’ (целях., ДАБМ, 785). Да па‑ і skot‑ > скаці́на (гл.). Аб суфіксе ‑ін‑а з лакальна-прасторавым значэннем гл. Сцяцко, Афікс. наз., 155–156.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пася́к, пасякі ’суконная посцілка, вытканая ў шырокія палосы’ (смарг., ваўк., івац., Сл. ПЗБ; івац., Сл. Брэс.). Да пас 1 (гл.). Аб суфіксе ‑як гл. Сцяцко, Афікс. наз., 146.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пахожы ’смачны, чысты (аб вадзе)’ (фалькл.) (Федар., 7). Да пахадзіць < хадзіць (гл.). Спачатку ў лексемы пахожы было, відаць, значэнне ’праточны — які не стаіць, а ідзе, цячэ’, пазней ’чысты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́рсень ’пярсцёнак’ (Растарг.). З персцень (гл.). Аб пераходзе ‑сʼцʼ‑ у -с* — гл. ДАБМ, к. 163, камент., 654–656. Аналагічна перепік ’тс’ (Растарг.) і гульня “ў пе́рсня” (Маш., 232).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прапасня́ ’вельмі многа’ (Бір. Дзярж.). Да прапасці. Аб суф. -//я гл. Сцяцко, Афікс. наз., 58 і наст. Да семантыкі параўн. рус. пропасть (чаго-небудзь) ’вельмі многа’ (ад пропасть).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сапутэ́рня ’мажная жанчына’ (лаг., Сл. ПЗБ). З польск. sempiterna ’зад, ягадзіцы’, якое з школьнага жаргону; паходзіць ад лац. sempiternus ’што ёсць заўсёды’. Аб польск. слове гл. Брукнер, 484.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сацыялі́зм ’вучэнне аб пабудове сацыялістычнага грамадства; першая фаза камуністычнага грамадства’ (ТСБМ). Праз рус. социали́зм (Крукоўскі, Уплыў, 81), якое з франц. socialisme < лац. sociale ’таварыскі, грамадскі’ (ССРЛЯ, 14, 427).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абмішу́ліць, абмішульваць ’ашукаць, падмануць’ (Бяльк.), абмішуліцца ’прыкра памыліцца’ (Юрч. Сін.). Рус. мишуля ’дурань’ звязваецца з уласным імем Міхаіл. Фасмер (2, 631) аспрэчвае версію Ільінскага (ИОРЯС, 20, 3, 76) аб сувязі мишуля з рус. обмихнуться, якое, аднак, у сваю чаргу не мае яснай этымалогіі. Калі бел. абмішуліць утворана як абдзяжуліць, тады яно ўзыходзіць да аб‑міх кантамінацыйнай формы ад бел. абмах ’памылка’ і бел. абвіхнуцца ’памыліцца’ (гл.). Іншая версія можа быць звязана з літ. mišulỹs ’блытаніна думак’ да mìsti ’заблытацца, аканфузіцца’, ’страціць розум’. Тады абмішуліць балтыйскага паходжання. Як аб гэтым сведчыць фанетыка, запазычанне магло адбыцца толькі пасля падзення рэдукаваных. Гэта версія таксама не надзейная, бо застаецца неўдакладненай непасрэдная крыніца запазычання. Трэцяе рашэнне: рускі дублет обмишулить/обмишурить гаворыць аб л/р дублетнасці ў гэтых формах. Тады абмішурыцца, магчыма, да рус. (зах.) мишурис, польск. miszures ’слуга на пастаялым двары’ (< ідыш meszores ’слуга’). Нарэшце, параўн. абмішуліцца ’памыліцца’ і абмішэніцца ’не папасці ў цэль’ (Бяльк., Дабр., Этн.). Апошняе магло кантамінавацца з абакуліць ’ашукаць’. Магчымасць усіх гэтых версій стварае вялікія цяжкасці на шляху вырашэння пытання. Хутчэй за ўсё ў дадзеным выпадку мелі месца надзвычай складаныя кантамінацыйныя працэсы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гру́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. груз і грузнуў, ‑ла; незак.

Апускацца ў што‑н. топкае, грузкае; вязнуць. Ногі ў гліне грузнуць і коўзаюцца па зямлі. Галавач. Некаторыя [бежанцы] завярнулі проста на поле і грузлі ў вясеннім балоце. Маўр. // перан. Знаходзіцца ва ўладзе чаго‑н. — Ты страціў не ўсё, — адказаў Тэафіл. — Але каб ты надалей грузнуў у клопат ах аб мізэрным жываце, ты страціў бы ўсё, Міха! Самуйлёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)