насяля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак.

1. гл. насяліць.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Складаць насельніцтва чаго-н.

Птушкі насяляюць лес.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

метэарало́гія, -і, ж.

Навука аб зямной атмасферы, яе будове, уласцівасцях і працэсах, што адбываюцца ў ёй.

|| прым. метэаралагі́чны, -ая, -ае.

Метэаралагічная зводка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расхапа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што (разм.).

Хутка разабраць, раскупіць.

|| незак. расхо́пліваць, -аю, -аеш, -ае і расхапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расчахлі́ць, -лю́, -лі́ш, -лі́ць; -лі́м, -ліце́, -ля́ць; -лёны; зак., што.

Зняць чахол з чаго-н.

Р. гарматы.

|| незак. расчахля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расшчамі́ць, -шчамлю́, -шчэ́міш, -шчэ́міць; -шчэ́млены; зак., што.

Разняць, расшчапіць сашчэмленае.

Р. зубы.

|| незак. расшчамля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і расшчэ́мліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раўня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак., што.

1. Рабіць роўным, гладкім.

Р. дарожку.

2. Размяшчаць у адзін рад па прамой лініі.

Р. рады.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

утамі́ць, утамлю́, уто́міш, уто́міць; уто́млены; зак., каго-што.

Давесці да ўтомы, стаміць, змарыць.

У. каня.

У. рукі.

|| незак. утамля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыя́гназ, -у, мн. -ы, -аў, м.

Урачэбнае заключэнне аб характары і сутнасці хваробы, а таксама яе абазначэнне.

Паставіць д.

|| прым. дыягнасты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

да́ўні, -яя, -яе.

1. Які быў, адбыўся даўно.

Прыгадаўся д. выпадак.

2. Які існуе здаўна.

Даўняе знаёмства.

Справа даўняя — ужо не мае значэння.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асемяні́ць, -ню́, -ні́ш, -ні́ць; -ні́м, -меніце́, -мяна́ць; -мянёны; зак., каго-што (спец.).

Штучна апладніць.

|| незак. асемяня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. асемяне́нне, -я, н.