асне́жаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад аснежыць.

2. у знач. прым. Пакрыты снегам. А бярозы схілялі галіны На прасторны аснежаны шлях. Астрэйка. Аснежаныя зараснікі паблізу нагадвалі нейкі казачны лес. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капы́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да капыта, капытоў. Капытныя хваробы. // Які мае капыты. Капытныя жывёлы.

2. у знач. наз. капы́тныя, ‑ых. Назва атрада млекакормячых, у якіх фалангі пальцаў пакрыты капытамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ізалява́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад ізаляваць.

2. у знач. прым. Адасоблены, асобны. Ізаляваная група. Ізаляваны факт.

3. у знач. прым. Пакрыты ізаляцыяй (у 3 знач.). Ізаляваныя правады. Ізаляваны дрот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замы́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад замыліць.

2. у знач. прым. Дужа спацелы, пакрыты пенай (пра каня). Я доўга вадзіў замыленага каня, каб ён аддыхаўся і не выцягнуў ногі. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трышчаці́ннік ‘травяністая злакавая расліна Trisetum Pers.’ (ТСБМ). Як рус. трищети́нник, чэш. trojštĕtmice, славац. trojštet, з’яўляецца калькай навуковай лацінскай назвы trísetum, утворанай з tri ‘тры’ і seta (< saeta) ‘шчаціна’, ‘грыва’, ‘шорсткія валасы’ (Махэк, Jména, 288), бо сцябло і лісты расліны пакрыты шчацінай, кароценькімі калючкамі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нікелірава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад нікеліраваць.

2. у знач. прым. Пакрыты слоем нікелю. У адным пакоі стаяў шырокі нікеліраваны ложак, а на ім — цэлая гара, аж пад столь, падушак. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

восць, ‑і, ж., зб.

Доўгія і больш рэдкія валасы на скуры жывёл у параўнанні з асноўным слоем валасоў, шэрсці, шчаціны і пад. Зверху бабёр пакрыты восцю — доўгімі і параўнальна рэдкімі валасамі. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пузы́рысты, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты пузыркамі, з пузыркамі ў сярэдзіне. Пузырыстае шкло. □ А далей ... Былі абдымкі бабуліны, сцяжынка да хаты па кураслепе пахучым, яечня і хлеб на кміне і сырадой з пузырыстым шумком. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лубя́нка дроблены з лубу ці бяросты кораб для захоўвання чаго-небудзь’ (ТСБМ, Нас., Сл. ПЗБ; палес., З нар. сл.), ’кош памерам у 5–6 гарцаў’ (Шат.), ’вялікая бочка для зерня’ (Ян.), ’калыска, сплеценая з лыка, каранёў хвоі’ (Шат.; шчуч., З нар. сл.; рагач., лях., Сл. ПЗБ), ’абечак’, ’прыстасаванне для зімняй лоўлі ракаў’ (ТС). Укр. лубʼя́нка ’павозка, абшытая лубам’, гуц. ’будан, пакрыты лубам’, рус. пск., ярасл., іван., алан., смал., перм. лубя́нка ’куфар’, ’кош’, ’лубок’, сімб. ’лубяны будан’, польск. łubianka ’кошык з лубу’, ’воз, пакрыты лубам’, каш. łëbʼonka ’жлукта’; łubianki ’бакавыя дошкі ў санях’. Паўн.-слав. luběn‑ъka ўтворана ад прасл. luběnъ (Слаўскі, 5, 273). Да луб1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пярна́т (перна́т) ’пухавік’ (Нас.), ’пярына’ (Бяльк.), pirnát ’вялікая падушка з пер’я на ўвесь ложак’ (Варл.), пярна́ты ’падушкі’ (Шат.), пырна́ты, перна́ты ’пярына’ (Булг.). Запазычана з польск. piernat ’матрац, напоўнены пер’ямі’ (Кюнэ, Poln., 86), што, відаць, уяўляе субстантываваную кароткую форму прыметніка *perьnatъ, параўн. ст.-бел. пернатыи (Скарына), укр. перна́ткийпакрыты пер’ямі’, рус. перна́тый ’тс’, чэш. pernatý, ст.-чэш. peřnatý, славен. pernat, балг. перна́т ’падобны да пяра’, ст.-слав. перьнатъпакрыты пер’ямі’. Польскае слова, паводле Банькоўскага (2, 558), выводзіцца з дыял. piernaty, pierznaty < *pierzynaty, ад *perina, гл. пяры́на ’пяро’, што неабавязкова, параўн. балг. пе́рен ’перысты’ (< *perьnъ) з далучэннем суфікса носьбіта прыкметы — перна́тка; у народнай песні: патки пернатки ’пёрыстыя качкі’ (БЕР, 5, 177).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)