гэ́тулькі разг.

1. нареч. сто́лько;

вам не́льга г. чыта́ць — вам нельзя́ сто́лько чита́ть;

2. мест. указ. сто́лько;

г. людзе́й сышло́ся, як ніко́лі! — сто́лько люде́й сошло́сь, как никогда́!;

г. напіса́ць! — сто́лько написа́ть!

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нівэ́зь (ни‑вэзь) ’ніяк нельга’: Ни‑вэзь нечимъ помочь (Нас.). Фармальна падобнае да нівесь ’невядома’ (гл. нівесць), аднак семантыка пярэчыць такому дапушчэнню, другая частка прыпамінае польск. weź ’вазьмі’, што магло б сведчыць пра запазычанне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разэ́ля ’неахайны чалавек’ (Сцяшк. Сл.). Няясна. Магчыма, экспрэсіўнае ўтварэнне ад уласнага імя Разэ́ля (ад Разалія), зафіксаванага ў творах Л. Калюгі. Нельга выключыць і магчымы ўплыў літ. rė́zla ’пузаты, чараваты чалавек’, rė̃zlinti ’плесціся, павольна ісці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стабаро́к, стабаро́чак ‘сцяблінка’ (даўг., Сл. ПЗБ). З літ. stíebas, stãbaras ‘сцябло’ (Сл. ПЗБ, там жа), што найбольш верагодна па лінгвагеаграфічных прычынах. Аднак нельга выключыць і працяг прасл. *stoborъ/*stъbъrъ, гл. стабурчыць. Параўн. стаўбур, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чапа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. каго-што. Дакранацца, датыкацца да каго-, чаго-н.

Не чапай рукамі!

2. што. Браць, карыстацца (разм.).

Не чапай майго нічога.

3. каго-што. Закранаць, турбаваць каго-н.; крыўдзіць (разм.).

Не чапай яго, няхай спіць.

4. каго-што. Умешвацца ў чые-н. справы; перашкаджаць каму-н. (разм.).

Не чапай дзяцей, хай гуляюць.

5. каго-што. Знішчаць, вынішчаць; прыносіць шкоду каму-, чаму-н.

Нельга ч. птушыныя гнёзды.

6. Нападаць на каго-, што-н.

Воўк падышоў блізка, але авечак не чапаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

беззваро́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, якога нельга вярнуць; згублены, страчаны назаўсёды. Што ж твае вочы слязамі гараць, Па беззваротнай сумуюць вясне? Танк. [Доктар Шварц:] — У імя беззваротнага мінулага я прашу аб адным: ратуйце ад смерці дзяцей маіх і ўнукаў! Лынькоў.

2. Які дадзены назаўсёды і не павінен аддавацца. Беззваротная пазыка, дапамога.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

анія́к, прысл.

Разм. Ніяк; зусім; зусім ніяк. Не магу аніяк Я з уласным асвойтацца ценем. Куляшоў. Збоку магло здавацца, што дзяўчына.. [Станкевіча] аніяк не цікавіць. Алешка. [Эльза] сябе адчувала так, быццам тутэйшыя людзі аніяк не маглі абысціся без яе. Чорны. // Ніякім чынам. Без.. [нажа] аніяк нельга было даступіцца да зайца. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аперэ́тачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да аперэты, звязаны з аперэтай. Аперэтачны акцёр. Аперэтачнае амплуа.

2. Які нагадвае тое, што бывае ў аперэце; такі, да якога нельга ставіцца сур’ёзна. Аперэтачныя прыгоды. Аперэтачнае адзенне. □ Шэравокія, светлавалосыя, іканапісныя, з вішнёвымі вуснамі і ненатуральна ружовымі шчокамі, ..[студэнты] вельмі нагадвалі аперэтачных пастушкоў. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зага́дзіць, ‑га́джу, ‑га́дзіш, ‑га́дзіць; заг. зага́дзь; зак., што.

Разм. Забрудзіць нечыстотамі, адкідамі. Марк паскардзіўся Шурку, што паліцаі на пляжы мыюць коней і так загадзілі ўсё навокал, аж пакупацца нельга. Васілеўская.

загадзі́ць, ‑гаджу́, ‑го́дзіш, ‑го́дзіць; зак., каго.

Разм. Задобрыць чым‑н., выклікаць прыхільнасць. Будавацца трэба, дык трэба загадзіць ляснічага. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здаво́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.

Разм. Тое, што і задаволіць. Калі сама яна сказала, што ўзяла водпуск на год і паедзе зноў вучыцца налета ўвосень, дык .. [Рыгор] толькі галавой кіўнуў, і нельга было пазнаць, ці гэта яго здаволіла, ці ён гэтым толькі паказвае, што чуў Шурыны словы. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)