Тахо́ліць ’расходаваць, раскідаць’: лісце лаза, як рублёўкі, тахоліць (лёзн., Край: літ.-маст. альманах. Наваполацк, 1997, 93). Хутчэй за ўсё, да тахляваць (гл.) або да тахаць (гл.) з экспрэсіўным суф. ‑олі‑, параўн. тахтоліць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́шына ’мясцовае асяроддзе’ (Ян.), параўн. рус. на́шина́ ’наша частка’, в.-луж. našina ’наша маёмасць’. Ад наш, параўн. чужына ’чужы, незнаёмы край, людзі’ і пад. (гл. ESSJ SG, 2, 440), серб.-харв. својѝна ’ўласнасць, маёмасць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

благаславёны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад благаславіць.

2. у знач. прым. Тое, што і благаславенны. «Мая краіна! Ці ж гэта ты, такая доўгачаканая, благаславёная?» Пестрак. Па хлеб мы ездзім за край свету, у благаславёны Алатау. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́рай, ‑ю, м.

1. Цёплы край, куды вылятаюць на зіму пералётныя птушкі. Той год птушкі доўга не адляталі ў вырай: стаяла цёплая, пагодлівая восень. Грамовіч.

2. Чарада пералётных птушак. Высока ў небе, працяжна курлыкаючы, ляцеў жураўліны вырай. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ружава́ты, ‑ая, ‑ае.

Трохі ружовы, не зусім ружовы. І сніцца мне мой родны край, Мая далёкая радзіма, Кляновы ліст, дубовы гай І ружаваты небакрай, Засланы злёгку белым дымам. Глебка. На талерках дыміцца лёгкай парай вараная ружаватая трусяціна. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

загарну́ць, -гарну́, -го́рнеш, -го́рне; -гарні́; -го́рнуты; зак.

1. што. Згарнуць у адно месца, загрэбці.

З. жар.

2. што. Прыкрыць зверху (пяском, лісцем і пад.).

З. зямлёй.

3. каго-што. Ахінуць, закруціць у што-н.

З. хлеб у сурвэтку.

З. дзіця ў коўдру.

4. што. Закрыць (кнігу, сшытак і пад.).

З. канспект.

5. што. Загнуць, адвярнуць край адзення, тканіны і пад.

З. крысо шыняля.

|| незак. заго́ртваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пералі́ць¹, -лью́, -лье́ш, -лье́; -льём, -льяце́, -лью́ць і -лію́, -ліе́ш, -ліе́; -ліём, -ліяце́, -лію́ць; -ліў, -ліла́, -ло́; -лі; -літы; зак., што.

1. Выліць з аднаго ёмішча ў другое.

П. малако са збана ў шклянкі.

П. кроў параненаму (увесці чужую кроў з лячэбнай мэтай).

2. Наліць звыш меры.

П. цераз край.

|| незак. пераліва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. пераліва́нне, -я, н.

П. крыві.

|| прым. пераліўны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бе́раг, ‑а, М ‑разе; мн. берагі, ‑оў; м.

1. Край, палоса зямлі каля вадаёма. Круты бераг. □ Рэшткі туману цяпер ужо рассеяліся, і добра быў відзён супрацьлеглы бераг: нізкі, пойменны, ён увесь хаваўся ў вадзе і купаў у струменях распукнуты лазняк. Ракітны. Вада ў Нёмане, нават і каля берага, на мелізне, не ідзе, здаецца, а бяжыць, і каламута сыходзіць хутка. Брыль. // Край якой‑н. паверхні, масіву лесу і пад. Міхал Тварыцкі ішоў берагам лесу, куды вяла дарога. Чорны. [Луг] упіраўся адным берагам у раку. Чарнышэвіч.

2. Суша (у процілегласць вадзе). Высадзіцца на бераг.

3. Край тканіны або вырабаў з яе. Хустка з чырвонымі берагамі. □ Другі мяшок з жытам завязвае ў свірне стары Верамейчык. Рукі, якімі ён збірае ў роўныя складкі бераг мяшка, трасуцца. Крапіва.

4. Верхні край якой‑н. пасудзіны. Наліць шклянку роўна з берагамі.

5. перан. Жаданая мэта, да якой імкнуцца. Хачу няспынна йсці Да светлае Камуны, Да новых блізкіх нам Прыгожых берагоў. Хведаровіч.

•••

Апынуцца (быць) на розных берагах гл. апынуцца.

Быць на сваім беразе гл. быць.

Выйсці з берагоў гл. выйсці.

Малочныя рэкі з кісельнымі берагамі гл. рака.

Прыстаць (прыбіцца) да берага гл. прыстаць.

Увайсці ў свае берагі гл. увайсці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раме́ха (рэме́ха) ’грубае самаробнае палатно, зрэб’е’ (ТС). Разам з рус. рему́ха ’старое парванае адзенне’ звязваецца з рэ́мень (гл.), параўн. рамушо́к, раму́шак ’папружка, раменьчык’, і ўзыходзіць да ’вузкая палоска матэрыі; абтрапаны край матэрыі’, гл. рамузі́ніна, ра́мец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыго́дны, ‑ая, ‑ае.

Такі, які падыходзіць для чаго‑н., які можа спатрэбіцца для чаго‑н.; здатны да чаго‑н. — А вы Васіль Майсеевіч не крыўдуйце. Вам знойдуць больш прыгодныя дзялянкі, і там, калі ласка, бушуйце хоць з атамнымі піламі. Паслядовіч. — На сівізну маю не глядзіце. Калі ў касцы не прыгодны, то косы кляпаць магу. Пальчэўскі. Была .. [група] малалікая, нявопытная, але прыгодная для выканання прасцейшых заданняў. Асіпенка. // Які прыносіць карысць; прыдатны да выкарыстання. Прыгодная зямля. Прыгодная глеба. □ Край наш бедны, край наш родны! Лес, балоты і пясок... Чуць дзе крыху луг прыгодны... Хвойнік, мох ды верасок. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)