я́блынька, ‑і, ДМ ‑ньцы; Р мн. ‑нек; ж.

Памянш.-ласк. да яблыня; невялікая яблыня. Маладыя яблынькі.. самымі вяршкамі выглядалі паверх жыта. Чорны. Гэтак хораша распускаюцца яблынькі над вільготнымі шэрымі градамі, зубкаватыя лісточкі бярозы і лапкі памазаных мёдам кляновых лістоў. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раёк у песні: Ішоў раёк дарогаю, / дарогаю шырокаю. / Хади раёк, на мой дварок (Рам. 8), ’пучок нязжатага жыта на полі, убраны кветкамі’, ’дажыначная песня’ (рас., брасл., красл., Сл. ПЗБ). Памяншальная форма ад уласнага імя міфічнай істоты Рая — апякуна ўраджаю і багацця, “жытнага дзеда” (Бел. міф., 422). Гл. рай2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дасе́яць, ‑сею, ‑сееш, ‑сее; зак., што.

1. Скончыць сяўбу чаго‑н. Дасеяць жыта. // Пасеяць што‑н. да якога‑н. месца. Дасеяць авёс да дарогі. // Скончыць засейванне якога‑н. участка. Дасеяць насенны ўчастак. Дасеяць яравое поле.

2. Скончыць прасейванне чаго‑н. Дасеяць муку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адагну́цца, ‑гнуся, ‑гнешся, ‑гнецца; ‑гнёмся, ‑гняцеся; зак.

1. Выпрастацца, стаць роўным. Цвік адагнуўся.

2. Разагнуўшыся, падняцца; выпрастаць спіну. Напісаўшы, [Аўдоля] уздыхнула з палёгкай, быццам гоні жыта зжала, ад постаці адагнулася. Крапіва. Выпусціўшы з рук лейцы, [Наста] доўга стаіць у пяску, — не можа адагнуцца. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арфава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; незак., што і без дап.

Ачышчаць арфай зерне ад мякіны і смецця. З няяснымі надзеямі.. [Скуратовіч] пайшоў у гумно арфаваць на насенне жыта. Чорны. Як ішла лён абіваць, Пад нагамі цёрся жвір; Нібы семя арфаваць, — За мной следам брыгадзір. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заруне́ць, ‑ее; зак.

Узышоўшы, зазелянець (пра пасевы, звычайна азімыя). Красавік прыйшоў. Палі Сонейка прыгрэла, І на леташняй раллі Жыта зарунела. Грахоўскі. // Пакрыцца рунню (пра засеяную ніву, поле і пад.). Не раз яшчэ Дняпру разліцца.., Палям калгасным зарунець І новым песням зазвінець. Зарыцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зла́кі, ‑аў; адз. злак, ‑а, м.

Сямейства аднадольных, пераважна травяністых, раслін са сцяблом у форме саломіны і з дробнымі кветкамі, сабранымі ў суквецці (колас, мяцёлку або кісць). Хлебныя злакі — пшаніца, кукуруза, ячмень, жыта, авёс, рыс і інш. Кармавыя злакі — цімафееўка, жытняк і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калі́ўе, ‑я, н., зб.

Калівы (у 1 знач.); сцёблы траў або збожжавых злакаў. Босыя ногі раз-пораз ублытваюцца ў роснае палеглае каліўе жыта. Кулакоўскі. На гародзе, які даглядала Якімава брыгада, .. сям-там на каліўі чырванелі памідоры, ды зелена буяла бацвінне морквы. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазне́й, прысл.

1. Выш. ст. да прысл. позна (у 1, 3 знач.).

2. Праз нейкі час. Пазней, па заданню рэдакцыі, мне давялося самому зайсці ў домік пад соснамі, дзе за акном невялікага кабінета красавалася паміж пладовых дрэўцаў звычайнае наша, вясковае жыта. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пра́нік, ‑а, м.

Плоскі драўляны брусок з ручкай для выбівання бялізны пры мыцці ці для абівання, абмалоту лёну і пад. Б’е пранікам Раіна палатно. Танк. Сотнямі гукаў разносіцца над ракою плясканне пранікаў. Колас. [Жанчына:] — Хоць возік жыта прывезці — абаб’ю як-небудзь, хоць пранікам. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)