учасці́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -і́цца; зак.

Стаць больш частым (у 3 і 4 знач.).

Учасціліся раннія замаразкі.

Рытм сэрца ўчасціўся.

|| незак. учашча́цца, -а́ецца.

|| наз. учашчэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сі́нтэз, -у, м.

1. Абагульненне звестак у адзінае цэлае, здабытых у працэсе аналізу даследаваных з’яў.

2. Атрыманне складаных хімічных злучэнняў з больш простых (спец.).

С. бялкоў.

|| прым. сінтэты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дапо́ўніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., што.

Зрабіць больш поўным, дабавіць звыш таго, што маецца; папоўніць.

Д. кош грыбамі.

Д. дакладчыка.

|| незак. дапаўня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. дапаўне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даўжэ́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -жэ́е; незак.

Станавіцца больш доўгім.

Пад вечар цені даўжэюць.

Вясной дні даўжэюць.

|| зак. падаўжэ́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -жэ́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шырэ́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -э́е; незак.

Станавіцца больш шырокім па тэрыторыі; шырока прасцірацца або расці колькасна, духоўна.

Плошча вадасховішча шырэе.

Шырэюць рады даследчыкаў космасу.

|| зак. пашырэ́ць, -э́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэрмая́дзерны, -ая, -ае.

Які адносіцца да рэакцый зліцця некаторых лёгкіх ядраў атама ў больш цяжкія пры звышвысокіх тэмпературах з вылучэннем велізарнай колькасці энергіі за вельмі кароткі прамежак часу.

Тэрмаядзерная рэакцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ускладні́цца, ‑ніцца; зак.

Кніжн.

1. Стаць, зрабіцца больш складаным або вельмі складаным. Ускладніўся план работы.

2. Стаць больш цяжкім для выканання, ажыццяўлення. Справа ўскладнілася.

3. Стаць больш напружаным, супярэчлівым. Сітуацыя ўскладнілася.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абле́гчаны, -ая, -ае.

1. Больш лёгкі па вазе.

А. інструмент.

2. Менш складаны па сваёй будове, спосабе выканання.

Аблегчаная канструкцыя.

3. Які адчуў палёгку.

Аблегчана (прысл.) уздыхнуў.

|| наз. абле́гчанасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

узвы́сіцца, -ы́шуся, -ы́сішся, -ы́сіцца; зак.

1. Узняцца ўвысь, падняцца вышэй навакольнага (паэт.).

2. перан. Дасягнуць больш высокага грамадскага становішча, значэння.

Жаданне ў.

|| незак. узвыша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. узвышэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пачасці́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ці́цца; зак. (разм.).

Стаць больш частым (у 3 і 4 знач.).

Стукі малатка пачасціліся.

Пульс хворага пачасціўся.

|| незак. пачашча́цца, -а́ецца.

|| наз. пачашчэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)