развіну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Разм. Тое, што і разгарнуць (у 1, 3–5 знач.). [Ганна Сымонаўна] развязала стужачку, развінула паперу. Дубоўка. Фёдар адразу развінуў бурную дзейнасць. Ён паказаў сябе чалавекам напорыстым і ўчэпістым. Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шла́кавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да шлаку. Вецер, пыл, шлакавы смурод адразу закружылі.. [Піліпа], панеслі ў бездань. Лупсякоў. // Прызначаны для шлаку. Шлакавы коўш. Шлакавая нанава.
2. Зроблены са шлаку, з дабаўкай шлаку. Шлакавая цэгла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
звыча́йна, прысл.
1. Прысл. да звычайны.
2. Большай часткай, пастаянна. [Сабака] не выспаўся або так штось заленаваўся, бо не кінуўся адразу да мяне, як рабіў гэта звычайна. Колас. Крук, на якім звычайна вісела дубальтоўка, быў пусты. Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
імправізава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад імправізаваць.
2. у знач. прым. Складзены адразу, без папярэдняй падрыхтоўкі. Імправізаваная прамова. Імправізаваная эпіграма.
3. перан.; у знач. прым. Зроблены наспех, без папярэдніх прыгатаванняў. Імправізаваная трыбуна. Імправізаваныя насілкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
намо́кнуць, ‑мокну, ‑мокнеш, ‑мокне; пр. намок, ‑ла; зак.
Стаць мокрым. На рабіне скачуць Шустрыя сініцы, Пад дажджом намоклі Клёны і дубы. Грахоўскі. // Стаць мокрым наскрозь, прамокнуць. Ватоўка мая адразу намокла ад крыві, і я ўпаў. Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нацярпе́цца, ‑цярплюся, ‑церпішся, ‑церпіцца; зак.
Зведаць, перажыць шмат чаго‑н. непрыемнага, цяжкага; нагаравацца. Нацярпецца голаду і холаду. □ Румыны нашу армію сустракалі як родную, народ тут бедны, нацярпеўся, адчуў адразу, што армія краіны сацыялізма нясе вызваленне. Прокша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазмрачне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць, зрабіцца змрочным, змрачнейшым. У полі адразу ўсё сціхла, нібы пазмрачнела, птушкі чародкамі і адна за адной падаліся ў лес. Кулакоўскі. Змянілася Зося. Прыгожы тварык як бы падпух, вочы пазмрачнелі. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патро́шкі, прысл.
Тое, што і патрошку. [Віктар:] — Чаму было нам адразу так не зрабіць? А то цэлую гадзіну ўсё патрошкі выдумваем. Маўр. А ў руках — басаножкі: Незнарок іх зняла, Каб адчуць, як патрошкі Сцежка стыць пачала. Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
часці́ць, чашчу, часціш, часціць; незак.
Вельмі хутка, часта рабіць якія‑н. рухі, дзеянні і пад. — Усё зразумела, — адразу адказаў той. — У вас, малады чалавек, часціць сэрца. Гамолка. — З грэблі б’юць. Вось і нямецкія аўтаматы часцяць. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
яві́цца, яўлюся, явішся, явіцца; зак.
Разм. Прыйсці куды‑н., з’явіцца дзе‑н. Пайшоў сам Ксавэр Блецька. Ён смела і нахабна явіўся да Гальваса і адразу прыступіў да справы. Чорны. Заўтра табе трэба явіцца ў райвыканком. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)