іро́нія, -і, ж.

Тонкая, скрытая насмешка.

Горкая і.

◊

Іронія лёсу — аб недарэчнай выпадковасці.

|| прым. ірані́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

няве́данне, -я, н.

Адсутнасць звестак аб чым-н.; адсутнасць ведаў у якой-н. галіне.

Н. замежных моў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

палу́ндра, выкл.

Вокрык, які перасцерагае аб небяспецы (першапачаткова ў маракоў і пажарных: папярэджанне тыпу «беражыся — падае зверху»).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паляво́дства, -а, н.

Развядзенне палявых сельскагаспадарчых культур, а таксама навука аб палявых культурах.

|| прым. паляво́дчы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напагато́ў,

У выразе: узяць напагатоў (спец.) — аб прыёме, пры якім вінтоўка трымаецца ў стане гатоўнасці да стральбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

картагра́фія, -і, ж.

Навука аб складанні геаграфічных карт, а таксама само складанне іх.

|| прым. картаграфі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

маро́ка, -і, ДМ -ро́цы, ж. (разм.).

Аб чым-н. блытаным, клапотным.

З гэтай справай адна м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

матэрыялазна́ўства, -а, н.

Навука аб матэрыялах (у 1 знач.) якой-н. галіны вытворчасці.

|| прым. матэрыялазна́ўчы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мовазна́ўства, -а, н.

Навука аб мове (у 1 знач.), законах яе развіцця; лінгвістыка.

|| прым. мовазна́ўчы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лесаво́дства, -а, М -е, н.

Вырошчванне лясоў, а таксама навука аб лясной гаспадарцы.

|| прым. лесаво́дчы, -ая, -ае.