каго́рта, ‑ы, ДМ ‑рце; Р мн. кагорт; ж.
1. Атрад войска ў Старажытным Рыме, які складаў дзесятую частку легіёна.
2. перан. Група людзей, згуртаваная агульнымі ідэямі, мэтамі. Слаўная кагорта бальшавікоў. □ Міхаіл Сярмяжка належыць да той шматлікай і слаўнай кагорты будаўнікоў-вандроўнікаў, якія не заседжваюцца доўгі на адным месцы. Дадзіёмаў.
[Ад лац. cohors, cohortis.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зада́нне, ‑я, н.
Загадзя вызначаны аб’ём работы. Зменнае заданне. □ Майстры загадзя прыйшлі, агледзелі ўсё, давялі заданні. Карпаў. // Зададзены ўрок. Дамашняе заданне. // Даручэнне. — У мяне ёсць заданне газеты напісаць пра вас, таварыш Мілоўскі. Галавач. // Аператыўная, ваенная задача. Баявое заданне. □ Група выконвала аперацыі і заданни, якія даваў камандзір усяго атрада Бумажкоў. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
за́едзь, ‑і, ж., зб.
Крылатыя насякомыя, якія смокчуць кроў (авадні, сляпні, мошкі і інш.). Пякло ўвесь час неміласэрна сонца, у лесе стаяла страшэнная заедзь: авадні, камары і сляпні насіліся роем і гулі, як чмялі. Нікановіч. Каня апанавалі мухі і авадні, і ён, бедны, бараніўся ад заедзі як толькі мог. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
быто́ўка, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Р мн. ‑товак; ж.
Разм. Памяшканне на колах для часовага адпачынку ў палявых умовах. У перапынку мы сустрэліся ў перасоўнай бытоўцы, якія ёсць у кожнай брыгадзе. «Беларусь». // Памяшканне на будоўлі для адпачынку і захоўвання інструментаў, прылад і пад. Хлопцы ідуць у бытоўку — рыдлёўкі ляжаць там. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ку́рыя, ‑і, ж.
1. Гіст. Аб’яднанне некалькіх патрыцыянскіх родаў у Старажытным Рыме.
2. Разрад выбаршчыкаў па нацыянальнай, маёмаснай, расавай і інш. прыметах у капіталістычных краінах. Рабочая курыя.
•••
Рымская (папская) курыя — сукупнасць цэнтральных устаноў, цераз якія рымскі папа ажыццяўляе кіраўніцтва каталіцкай царквой.
Феадальная курыя — савет сеньёра з яго васаламі ў сярэднія вякі.
[Лац. curia.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зво́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які з’яўляецца зводкай чаго‑н.; які аб’ядноўвае, падсумоўвае якія‑н. даныя. Зводная справаздача. Зводны бюджэт. Зводная тэатральная афіша.
2. Сфарміраваны з некалькіх самастойных частак, адзінак. Зводны аркестр. Зводны хор. Зводны батальён.
3. Які даводзіцца каму‑н. братам або сястрой па мачасе або айчыму. Зводны брат. Зводная сястра.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
друкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак., што і без дап.
1. Адціскаць, выбіваць якія‑н. знакі (літары, лічбы, чарцяжы, малюнкі і пад.) на паперы з дапамогай спецыяльных прыстасаванняў. // Выпускаць такім спосабам у свет; выдаваць. Друкаваць збор твораў Янкі Купалы. // Змяшчаць у друку. [Нічыпар:] Моцна вучоны чалавек. Кніжкі друкуе свае, студэнтам лекцыі чытае. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэклама́цыя, ‑і, ж.
Выразнае чытанне мастацкіх твораў на памяць; майстэрства выразнага чытання. Шапятовіч праваліўся з сваёй дэкламацыяй: сам ледзь не плакаў, чытаючы творы, а хлопцы засталіся абыякавымі. Кучар. // перан. Штучна прыўзнятая манера гаварыць. Сустракаюцца ў .. [зборніку] і творы, якія з’яўляюцца мімалётным водгукам на падзеі, і творы, у якіх пачуццё падменена дэкламацыяй. Шкраба.
[Ад лац. deklamatio — выпрацоўка красамоўства.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мяккаце́лы, ‑ая, ‑ае.
1. З мяккім целам, вялымі мускуламі.
2. перан. Які лёгка паддаецца чужому ўплыву; бязвольны, бесхарактарны. Ганскі адчуваў некаторую палёгку ад таго, што з яго спалі абавязкі члена сельсавета, якія яго, нерашучага і мяккацелага, заўсёды трохі прыгняталі. Крапіва.
3. у знач. наз. мяккаце́лыя, ‑ых. Тое, што і малюскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наха́бства, ‑а, н.
1. Бессаромная назойлівасць, бесцырымоннасць. [Гузакоўскі] з’яўляўся прадстаўніком таго ўжо выміраючага племені «універсальных дзеячаў», якія з аднолькавым поспехам і нахабствам гатовы заняць любую пасаду ў любой установе. Краўчанка.
2. Нахабны ўчынак. А Хведар ужо спалохаўся сваіх слоў. Як ён адважыўся так жартаваць! Ці не падобна гэта на нахабства?.. Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)