аднапалча́нін, ‑а; мн. ‑чане, ‑чан; м.
Той, хто служыць ці служыў у адным палку з кім‑н. Паслухаў бы, як там [у Гдыні] шуміць прыбой, Як несціхана шалясціць галлісты Магутны бук па-над магілай іх — Аднапалчан-таварышаў маіх. Зарыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адпускні́к, ‑а, м.
Той, хто ідзе ў адпачынак, знаходзіцца ў водпуску. — Куды зямляк? — Ды от.. у водпуск, на пабыўку пасля шпіталю .. Адпускнік раптам як успомніў што. Ён вельмі ажывіўся, нецярпліва стаў наглядаць на дарогу, на бярозы. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́віжаваць, ‑жую, ‑жуеш, ‑жуе; зак., каго-што.
Разм. Тайна сочачы за кім‑, чым‑н., выведаць што‑н. раней невядомае, сакрэтнае. [Рыгор:] — Здаецца ж, у той асенні вечар нідзе ні жывой душы не было. Хто б мог вывіжаваць? Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аператы́ўнік, ‑а, м.
Разм.
1. Аператыўны работнік — супрацоўнік органаў міліцыі, дзейнасць якога — папярэджанне і раскрыццё злачынстваў. Аператыўнікі зрабілі вобыск.
2. Афіцэр аператыўнага аддзела штаба воінскага злучэння.
3. Той, хто займаецца якой‑н. аператыўнай работай. Нарада забеспячэнцаў-аператыўнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кітабо́й, ‑я, м.
1. Той, хто займаецца промыслам кітоў. Экіпаж танкера павязе кітабоям флатыліі «Слава» і «Савецкая Украіна», што знаходзяцца цяпер у водах Антарктыкі, разнастайны груз: гародніну, бульбу, садавіну, паліва, пошту. «Звязда».
2. Тое, што і кітабоец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заглядзе́нне, ‑я, н.
Разм. Пра што‑н. прыгожае, такое, чым можна залюбавацца. — Гэта вішні мае зацвілі. Ну, верыце, заглядзенне адно! Адцвілі, а завязі на кожнай галінцы, нібы каралі хто нанізаў. Жычка.
•••
На заглядзенне — так, што можна залюбавацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
знішча́льнік, ‑а, м.
1. Той, хто знішчае каго‑, што‑н. Знішчальнік гадзюк. Знішчальнік танкаў.
2. Баявы самалёт, прызначаны для знішчэння авіяцыі праціўніка ў паветраным баі. Неба поўнілася рокітам матораў. Адны знішчальнікі прызямляліся, другія ўзнімаліся ў паветра. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
згада́цца, ‑даецца; безас. зак.
Разм. Прыпомніцца, прыгадацца. Згадалася, як маці шыла новую сукеначку, калі Аня стала хадзіць у школу. Мележ. «Хто б дзятла ведаў, каб не яго нос», — згадаліся Юлі словы, што любіў паўтараць яе бацька. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даро́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Уст. Атрыманы ў падарунак, падараваны. Дароўны сервіз.
2. Які пацвярджае падарунак, дар. Дароўны надпіс. Дароўны запіс. // у знач. наз. даро́ўная, ‑ай, ж. Спец. Дакумент, які замацоўвае падараваную маёмасць за тым, хто атрымаў яе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кармі́лец, ‑льца, м.
Тое, што і карміцель. Сын жа быў сям’і апораю і кармільцам быў адзін, Працаваць хадзіў на фабрыку. Танк. Рабочы пасёлак туліўся ля невялікага цвікавага завода, які быў кармільцам усіх, хто жыў у пасёлку. Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)