дзяржымо́рда, ‑ы, ДМ ‑дзе, м.

Разм. пагард. Пра грубага, жорсткага, уладалюбівага чалавека.

[Ад імя дзеючай асобы камедыі Гогаля «Рэвізор».]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забры́ндаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Занасіць, абтрапаць (пра вопратку). Забрындаць сукенку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намані́ць, ‑маню, ‑маніш, ‑маніць; зак.

Нагаварыць няпраўды, нахлусіць. Наманіў ты мне пра яго.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напу́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

Адчуць страх; напужацца (звычайна пра жывёлу). Коні напудзіліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няцо́тны, ‑ая, ‑ае.

Які не дзеліцца на два (пра цэлыя лікі). Няцотны лік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабвя́звацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Абвязацца — пра ўсіх, многіх. Дзяўчаты паабвязваліся хусткамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паабмыва́цца, ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Абмыцца — пра ўсіх, многіх. Падарожнікі паабмываліся ў рэчцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадбяга́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Адбегчы на нейкую адлегласць — пра ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пааджына́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Закончыць жніво — пра ўсіх, многіх. Пааджыналіся калгасы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паадніма́цца, ‑аецца; зак.

Разм. Адняцца ў выніку паралічу — пра ўсё, многае. Рукі пааднімаліся.