пасаката́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; зак.

1. Сакатаць некаторы час (пра курэй).

2. Утварыць гукі, падобныя на сакатанне. Глуха бухнула на зямлю дрэва; крыху пасакатала піла, змоўкла. Савіцкі. Брычка зноў пасакатала, уздымаючы хмару пылу... Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасляабе́дзенны, ‑ая, ‑ае.

Які бывае, адбываецца пасля абеду. Пасляабедзенны адпачынак. Пасляабедзенная прагулка. □ У пасляабедзенны час у тым самым лесе ехалі дзве сялянскія фурманкі. Чорны. Пасляабедзеннае сонца залаціла.. [дзяўчынцы] каштанавую галоўку сваімі ласкавымі праменямі. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўспаміна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм.

1. Успомніць усё, многае або ўсіх, многіх.

2. і без дап. Успамінаць некаторы час. Потым мы паўспаміналі даваеннае жыццё, пагаварылі пра Данусю, і я пайшоў. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пацырава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

1. Зацыраваць усё, многае. [Марына Паўлаўна:] — Прыбяжыш, як непрытомная, і за мыццё бялізны або падлогі возьмешся. А то пазашываць, пацыраваць, выпрасаваць трэба. Васілевіч.

2. і без дап. Цыраваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашушу́кацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Шушукацца некаторы час. Малы, відаць, надумаў адпомсціць Адаму. Ён аб нечым пашушукаўся ў кутку з сябрамі, і вось усе, хто сядзеў на лаўцы, нібы па камандзе, усталі. Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашырэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Разм. Стаць шырокім, шырэйшым. За апошні час Юрка пашырэў у плячах, наліўся сілаю. Карпаў. Пашырэла раптам дарога — гэта да яе далучылася другая, што вяла з Хадакоў праз ельнік. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пляж, ‑а, м.

Пясчаны або жвірысты бераг ракі, мора ці возера, на якім загараюць і адпачываюць у час купальнага сезону. Крыху далей высокі бераг з сасновым лесам пераходзіць у шырокі пясчаны пляж. В. Вольскі.

[Фр. plage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пракапа́цца, а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца; зак.

1. Капаючы, пранікнуць куды‑н., праз што‑н., дасягнуць чаго‑н., дакапацца. Пракапацца да вады.

2. перан. Капацца некаторы час (гл. капацца ў 2 знач.). Пракапацца дома цэлы дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамарга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм.

1. Маргаць некаторы час.

2. перан.; каго-што. Празяваць, упусціць, не заўважыць. — Ну, Валя, нарэшце і табе жаніх знайшоўся. Больш, больш завіхайся каля яго, а то прамаргаеш... Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапаласка́ць, ‑лашчу, ‑лошчаш, ‑лошча; зак., што.

1. Памыць, палошчучы ў вадзе; выпаласкаць. Прапаласкаць бялізну.

2. Прамыць, прадэзінфіцыраваць паласканнем (рот, горла). Віцьку далі прапаласкаць рот нейкай вадой. Паўлаў.

3. і без дап. Паласкаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)