ніко́лі, прысл.

Ні ў які іншы час; ні пры якіх умовах, акалічнасцях.

Адважныя людзі н. не будуць рабамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стыха́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Доўгае, з шырокімі рукавамі адзенне дыякана, дзяка, якое выкарыстоўваецца ў час набажэнства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сурдзі́на, -ы, мн. -ы, -дзі́н, ж.

Прыстасаванне ў музычных інструментах, пры дапамозе якога прыглушаецца гук у час ігры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сейсмо́граф, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыбор для запісу ваганняў зямной паверхні ў час землетрасенняў або пры выбухах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распла́та, -ы, ДМ -пла́це, ж.

1. гл. расплаціцца.

2. перан. Кара, помста.

Настаў час расплаты за здраду.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рассусо́льваць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм., неадабр.).

Гаварыць павольна. трацячы час на лішнія падрабязнасці. наз. рассусо́льванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пракі́даць, -аю, -аеш, -ае; зак., што.

Правесці які-н. час, кідаючы што-н.

Паўдня пракідаў пясок на будоўлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прашука́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Правесці які-н. час у пошуках.

Цэлую гадзіну прашукаў кнігу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прыганя́ты, -ага, мн. -ыя, -ых, м.

Памешчыцкі слуга, які наглядаў за працай сялян у час прыгону; цівун (уст.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакуры́ць, -куру́, -ку́рыш, -ку́рыць; зак.

1. Правесці некаторы час, курачы.

2. што. Скурыць усё, многае.

П. усе папяросы.