каламбу́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Жарт, заснаваны на камічным выкарыстанні блізкіх па гучанні слоў або розных значэнняў аднаго слова; гульня слоў.

|| прым. каламбу́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

формаўтварэ́нне, ‑я, н.

1. Утварэнне, з’яўленне новых форм. Формаўтварэнне раслін. Працэсы формаўтварэння.

2. Утварэнне граматычных форм аднаго і таго ж слова; словазмяненне. Разгляд формаўтварэння слова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ввёртывать несов.

1. (ввинчивать) укру́чваць;

2. (слово, замечание) разг. устаўля́ць (сло́ва);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

изъясни́тельный

1. тлумача́льны;

изъясни́тельные слова́ грам. тлумача́льныя сло́вы;

2. грам. паясня́льны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падрадко́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Размешчаны пад радкамі (унізе старонкі або пад радком). Падрадковая заўвага. Падрадковыя знакі.

2. Літаральны, зроблены слова ў слова (пра пераклад). Падрадковы пераклад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

немілагу́чны, ‑ая, ‑ае.

Пазбаўлены мілагучнасці; негарманічны. Немілагучнае слова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

этымалагіза́цыя, ‑і, ж.

Устанаўленне этымалогіі якога‑н. слова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

су́фікс, -а, мн. -ы, -аў, м.

У граматыцы: марфема, якая знаходзіцца пасля кораня і служыць для ўтварэння новых слоў ці граматычных форм слова.

|| прым. суфікса́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэ́рмін², -а, мн. -ы, -аў, м.

Слова або словазлучэнне, якое дакладна абазначае пэўнае паняцце якой-н. спецыяльнай галіны навукі, тэхнікі, мастацтва і пад.

Тэхнічны т.

Мовазнаўчы т.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разуме́нне, -я, н.

1. гл. разумець.

2. Здольнасць спасцігаць розумам змест. сэнс, значэнне чаго-н.

Р. законаў прыроды.

3. Пэўнае вытлумачэнне чаго-н.

Правільнае р. значэння слова.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)