сула́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.

Разм. Зрабіць стройным, гарманічным; прывесці да ўзгодненасці, гарманічнасці. І таму ты ў агні не згарэла, Любоў, не загінула ў бойках, блакадзе — бо найлепшае ўсё ад жанчын з прадвякоў Лёс сабраў, даў табе і суладзіў. Дубоўка. Толькі ты труны не расчыніш, Не суладзіш, пявучай гамы, Каб пачуць, што ў тваёй краіне Не звіняць ужо ланцугамі. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нарадзіць, радзіць, спарадзіць; прывесці, вывесці, прынесці (разм.) / нейкую колькасць: навесці □ прынесці на свет, пусціць на свет

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Аха́яць1 ’ачысціць, прывесці ў належны выгляд’ (Касп., Бір. Дзярж., Сцяц.), ’прыбраць’; ахаіць, ’ачысціць, выпратаць’ (Др.-Падб., КЭС, лаг.), ахайваць ’мыць, прыбіраць, ачышчаць’ (Сцяц.), ахаяцца ’памыцца, прыбрацца’ (Сцяшк.), ахайлівы ’які захоўвае чысціню’ (Др.-Падб.), ахайны ’акуратны’ (БРС, Сцяшк., КЭС, лаг.), ахайнасць (БРС, Гарэц.), укр. ахаяти, охаювати, охайний, охайність, рус. дыял. охаять, польск. дыял. ochaić, ochajny, ochajtiośćукр., Варш. сл.). Ад хаяць ’чысціць, даглядаць’.

Аха́яць2 ’абгаварыць, зняважыць’ (КТС). Ад хаяць ’лаяць, зневажаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прышчапі́ць1 ’перасадзіць частку жывой расліны (вочка, чаранок) на тканку другой’ (ТСБМ, Нас., Шпіл., Мат. Гом., ЛА, 1), ’увесці ў арганізм вакцыну’ (ТСБМ), прышчэ́піць, прышчэ́пліваць ’прышчапіць; прышчэпліваць воспу’ (калінк., чэрв., Сл. ПЗБ; ТС). Гл. шчапі́ць, шчапля́ць. У другім значэнні калька рус. привива́ть ’уводзіць вакцыну’.

Прышчапі́ць2 ’зачыніць на зашчапку; зашчапіць’; ’прычапіць пры дапамозе прышчэпкі, зашчапкі’ (ТСБМ, ТС). Да шчапі́ць, шчапля́ць ’злучаць, звязваць’.

Прышчапі́ць3 ’прыбраць, прывесці ў парадак’ (Мат. Гом.). Гл. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

факт в разн. знач. факт, род. фа́кта м.;

соверши́вшийся факт здзе́йснены факт;

общеизве́стный факт агульнавядо́мы факт;

привести́ фа́кты прыве́сці фа́кты;

с фа́ктами в рука́х з фа́ктамі ў рука́х;

факт налицо́ факт у ная́ўнасці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паглушы́ць, ‑глушу, ‑глушыш, ‑глушыць; зак., каго-што.

1. Аглушыць усіх, многіх. Мабыць, бомбы падалі на паўднёвай ўскраіне горада, але выбухі як бы паглушылі, абязвечылі ўсіх нас. Сабаленка.

2. Разм. Ударам, выбухам ашаламіць, прывесці ў стан здранцвеласці ўсіх, многіх. Паглушыць усю рыбу.

3. Разм. Перабіць, знішчыць усіх, многіх або ўсё, многае. [Захар:] — Я вас яшчэ з Дона ведаю... дзенікінцаў... Паглушылі мы вас там, паглушым і тут... Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панасі́ць, ‑нашу, ‑носіш, ‑носіць; зак., каго-што.

1. Перанесці, перамясціць з аднаго месца ў другое ўсіх, многіх або ўсё, многае. Мы хвіліны не спачылі, Усё чысценька пажалі, Усё ў копы нанасілі. Глебка.

2. Разм. Прывесці ў непрыгодны для нашэння стан (пра вопратку, абутак).

3. Насіць некаторы час. У.. [Якімкі] цяпер сапраўдны пісталет! Новенькі.. Толькі вось кабуры няма. Ды нічога, пакуль што можна і ў кішэні панасіць. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спаралізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., каго-што.

1. (часцей у форме дзеепрым.). Прывесці ў стан паралічу. У яго рука спаралізавана. / у безас. ужыв. Герке — тоўсты, з малінавым тварам чалавек, якога гадоў пяць назад спаралізавала, на заводзе паяўляўся рэдка. Асіпенка.

2. перан. Пазбавіць магчымасці дзейнічаць, аслабіць праяўленне чаго‑н. Але і гора і пакуты і, тым больш, знянацку нахлынуўшыя пачуцці спаралізавалі .. волю [жанчыны] і абяссілілі рукі. Майхровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узбудара́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што.

Разм. Прывесці ў стан непакою, трывогі; заставіць рухацца, дзейнічаць; устрывожыць. Стральба ўзбударажыла вёску. Узбударажыць асіны рой. □ Вестка аб тым, што да крымскага берага падыходзяць судны, узбударажыла ўвесь шпіталь. С. Александровіч. Жарты, відаць, цягнуліся б і далей, каб раптоўны бразгат шархотак на двары не ўзбударажыў усіх. Броўка. Навошта ж тады ўзбударажылі Ганну, навошта ўзбаламуцілі спакойнае жыццё яе, разверадзілі душэўную рану? Хадановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выкана́нне ср.

1. исполне́ние;

2. выполне́ние, исполне́ние; соверше́ние; произво́дство;

прыве́сці ў в. — привести́ в исполне́ние;

да ~нняканц. к исполне́нию;

падляга́ць ~нню — подлежа́ть исполне́нию;

3. исполне́ние, выполне́ние;

4. выполне́ние, соблюде́ние;

1-4 см. вы́канаць;

5. муз., театр. исполни́тельство

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)