ссіве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑е; зак.

Стаць сівым. Не той быў цяпер Глушак: пасушэў яшчэ, сагнуўся, як груган, ссівеў нашчэнт. Мележ. [Барыс Сідаравіч:] — Не пашукаў .. [Несцеру Іпатавічу] нявесту! Трэба было самому клапаціцца, у маладыя гады, а не цяпер заяўляць прэтэнзію, калі ўжо і галава ссівела. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спаць, сплю, спіш, спіць; спім, спіце́, спяць; спаў, спа́ла; спі; незак.

1. Знаходзіцца ў стане сну.

Пара класціся с.

2. перан. Заціхнуць, быць бязлюдным; быць у стане спакою, нерухомасці.

Горад спіць.

Цёмнае возера спіць.

Вецер спіць.

3. перан. Быць пасіўным; бяздзейнічаць.

Трэба было не спаць, а рашуча дзейнічаць.

4. з кім. Знаходзіцца ў палавой сувязі з кім-н. (разм.).

С. з чужой жонкай — грэх.

◊

Спаць вечным сном — пра памёршага.

Спаць мёртвым сном — моцна спаць.

|| наз. спаннё, -я́, н. (да 1 знач.; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ба́ва, ‑ы, ж.

Разм. Правядзенне часу ў доўгіх адвольных гутарках, забаўляючыся, не працуючы. І вось зірнуць было цікава, Як у жанок вялася бава. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галаднава́та,

1. Прысл. да галаднаваты.

2. безас. у знач. вык., каму. Пра не вельмі моцнае адчуванне голаду, хаценне есці. У вайну было галаднавата многім.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заі́нець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Пакрыцца інеем. Дрэвы заінелі. □ [Каня] ніколі не трэба было падганяць — сам трухае ўсю дарогу, спацее, стане белы ўвесь, заінее. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згусце́ць, ‑ее; зак.

Тое, што і згусціцца. Кісель згусцеў. □ У цемры, якая яшчэ больш згусцела пасля ўспышкі ракеты, дзедавай постаці не было відаць. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зме́нлівасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць зменлівага. Зменлівасць настрою. Зменлівасць тэмпературы.

2. Здольнасць арганізмаў набываць пад уплывам навакольнага асяроддзя прыметы, якіх не было ў продкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зачырвані́ць, ‑ваню, ‑воніш, ‑воніць; зак., каго-што.

Зрабіць чырвоным, афарбаваць у чырвоны колер. Болю асабліва не было, а кроў цякла, зачырваніла ўсё галіфэ. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напрыязджа́ць, ‑ае; безас. зак.

Прыехаць у вялікай колькасці. Напрыязджала дэлегатаў. □ Словам, вяселле было як трэба. Гасцей напрыязджала многа, і ўсё не абы-хто. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папераво́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Пераараць усё, многае. Восень была сухая і доўгая; папераворвалі бульбу, чакаючы зімы, а марозу яшчэ не было. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)