вазо́н, ‑а, м.

1. Дэкаратыўная пакаёвая расліна. На падаконніках стаялі вазоны: кактус, альяс і дрэўца лімона. Гурскі. Лёгкі ветрык ледзь прыкметна гойдаў фіранку, варушыў, быццам шукаў нечага, лісце вазонаў. Васілевіч.

2. Гаршчок для вырошчвання такіх раслін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ізумру́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ізумруду. Ізумрудныя капальні. Ізумрудны бляск. // Зроблены з ізумруду; з ізумрудам (ізумрудамі). Ізумрудны пярсцёнак.

2. Колеру ізумруду, ярка-зялёны. Нясмела паблісквае ізумруднае лісце, сарамліва хаваючы бледную чырвань брусніц. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сала́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да салаты (у 1 знач.). Салатны радок. Салатнае лісце.

2. Прызначаны для прыгатавання салаты (у 2, 3 знач.). Салатныя прыправы.

3. Светла-зялёны; колеру салаты. Пафарбаваць у салатны колер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарналі́сты, ‑ая, ‑ае.

Які мае чорнае, цёмнае лісце; з чорным, цёмным лісцем. З аднаго боку ад шляху на .. [пустцы] вечна таўклася розная вясковая хатняя жыўнасць, а з другога — слаўся брудны, чарналісты, знітаваны каровінымі сцежкамі нізкарослы алешнік. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шмата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

Разм. Моцна хістаць, трэсці; шкуматаць. Восеньскі вецер.. шматаў кусты за канавай, зрываў жоўтае і чырвонае ссохлае лісце. Быкаў. Здавалася.., нехта дужы шматае знадворку мокры брызент: шар-р-р! Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пажо́ўклы, ‑ая, ‑ае.

Які зрабіўся жоўтым, набыў жоўтае адценне (звычайна ад часу, пры завяданні і пад.). Пажоўклая папера. Пажоўклая трава. □ З прыдарожных бяроз ціха асыпалася ў мурог пажоўклае лісце. Бажко. Бацька ляжаў схуднелы, з пажоўклым тварам. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паку́рчыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

1. Курчыцца некаторы час. Толькі цяпер Юрка адчуў, што замёрз, і зябка пакурчыўся. Карпаў.

2. Скурчыцца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Настачка ўбачыла, што лісце на клёнах каля дома пакурчылася. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насты́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. незал. пр. ад настыць. Лужыны пахруствалі тонкім лядком, вецер гнаў па зямлі пажоўклае лісце, дранцвелі рукі ад халоднага раствору і настылай за ноч цэглы. Грахоўскі.

2. Які стаў халодным, ахаладзіўся. Настылае паветра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патрэ́скацца, ‑аецца; зак.

Даць трэшчыны на сваёй паверхні. Спёка стаіць страшэнная. Лісце на дрэвах прывяла. Зямля высахла і патрэскалася. Бяганская. Дзед быў хворы. Гарачка такая, што губы патрэскаліся, вочы глядзяць, але не свецяць, не пазнае нікога. Янкоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за́маразкі, ‑аў; адз. замаразак, ‑зку, м.

Лёгкія марозы, звычайна ранішнія, увосень і вясной. Была другая палова кастрычніка, і раннія замаразкі высушылі гарадскія вуліцы. Шахавец. Пад раніцу ўжо браліся замаразкі, трава і лісце кустоў пакрываліся шараватым інеем. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)